Клінцоўскі раён
| Клінцоўскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Клинцовский район | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | раён | ||||
| Уваходзіць у | Бранскую вобласць | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Клінцы | ||||
| Дата ўтварэння | 1929 | ||||
| Насельніцтва (2002) | 23 581 | ||||
| Плошча | 1 291 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | +2UTC +3 | ||||
| Тэлефонны код | +7 48336 | ||||
| Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Клінцоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Клінцы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1291 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Унеча, Турасна.
Клінцоўскі раён мяжуе з наступнымі муніцыпальнымі раёнамі Бранскай вобласці:
- Суражскім раёнам на паўночным усходзе,
- Унецкім раёнам на ўсходзе,
- Старадубскім раёнам на паўднёвым усходзе,
- Клімаўскім раёнам на поўдні,
- Навазыбкаўскім раёнам на паўднёвым захадзе,
- Гардзееўскім раёнам на паўночным захадзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клінцоўскі раён быў утвораны ў 1929 і ад пачатку ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці з цэнтрам у г. Смаленску. У 1937—1944 раён уваходзіў у Арлоўскую вобласць.
5 ліпеня 1944 Указам Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клінцоўскі раён.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 21,8 тыс. чалавек (без раённага цэнтра, у Клінцах жывуць каля 66 тыс. чалавек). Усяго налічваецца 129 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 9 сельскіх паселішчаў:
- Вялікатапальскае сельскае паселішча
- Гулёўскае сельскае паселішча
- Каржовагалубоўскае сельскае паселішча
- Лопаценскае сельскае паселішча
- Мядзвёдаўскае сельскае паселішча
- Першамайскае сельскае паселішча
- Ражноўскае сельскае паселішча
- Смалявіцкае сельскае паселішча
- Сматравабудскае сельскае паселішча
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзібна-паркавы комплекс Румянцавых і царква Праабражэння Гасподняга ў в. Вялікая Тапаль.
- Царква Св. Тройцы ў в. Мядзвёдава.
- Царква Св. Мікалая ў в. Лопатні.
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Сасноўка.
- Царква Св. Мікалая ў в. Смалявічы.
- Царква Св. Сергія Раданежскага ў в. Тулукоўшчына.