Кнуд V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кнуд V, кароль Даніі)
Кнуд V
дацк.: Knud V

манарх Даніі
1147 — 1157
Сумесна з Свен III Гратэ
Папярэднік Эрык III
Пераемнік Вальдэмар I Вялікі

Нараджэнне 1129
Смерць 29 лістапада 1157(1157-11-29)
Род Эстрыдсены
Бацька Магнус I Моцны
Маці Рыкса Баляславаўна
Жонка Хелена Шведская[1]
Дзеці Нільс Орхускі[d], Вальдэмар Кнудсан[d] і Хільдэгарда Дацкая[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кнуд V (дацк.: Knud 5., 1129 — 9 жніўня 1157, Роскіле) — кароль Даніі з 1146 года. Суправіцель Свена III і Вальдэмара I.

Унук дацкага караля Нільса, сын Магнуса Моцнага. Пасля адрачэння Эрыка III феадалы Ютландыі абвясцілі яго каралём. Наступныя некалькі гадоў ён дарэмна спрабаваў перамагчы ў барацьбе са сваім траюрадным братам Свенам III — кіраўніком Зеландыі. У 1151 годзе Кнуд быў выгнаны з Даніі. Яго просьба да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыху I дапамагчы дазволіла яму стаць толькі суправіцелем Свена III.

Сакрэтны саюз з Вальдэмарам (сын Кнуда Лаварда, забітага бацькам Кнуда V) прывёў да ўцёкаў Свена III з краіны ў 1154 годзе. Кнуд і Вальдэмар сталі разам кіраваць краінай. Паводле вынікаў новай міжусобнай вайны ў 1157 годзе Кнуд стаў кіраўніком Зеландыі, але падчас святкавання прымірэння ў Роскіле меркавана быў забіты воінамі Свена III.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]