Кнэдлік
| Кнэдлік | |
|---|---|
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| нямецкая кухня, аўстрыйская кухня, паўднёвацірольская кухня[d], чэшская кухня і Brazilian cuisine[d] | |
| Краіна паходжання | |
| Кампаненты | |
| Асноўныя | |
| Роднасныя стравы | |
| У іншых кухнях | kluski[d] |
Кнэ́длік[1][2] (чэшск.: knedlík, славацк.: knedľa) — нацыянальная страва чэшскай, славацкай, аўстрыйскай і баварскай кухняў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад нямецкага слова «knödel» і замацавалася ў чэшскай мове ў пачатку XIX стагоддзя[3][4].
У сярэднявеччы гэтым словам называлі шарыкі ці конусы з мяса і мочанага хлеба. Каля XVII стагоддзя пачала выкарыстоўвацца і мука. Узніклі розныя варыянты стравы, у тым ліку і з рысу, ужываліся начынні, змяняліся формы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Кнэдлікі ўяўляюць сабой шарыкі з бездражджавога цеста ці бульбы, адвараныя ў падсоленай вадзе. Могуць быць з начыннем.
Бываюць з цеста (чэшск.: houskové knedlíky), з бульбы (чэшск.: bramborové knedlíky), з садавіной (чэшск.: ovocné knedlíky).
Раней кнэдлікі былі асобнай стравай, цяпер зазвычай падаюцца як гарнір да гарачае мясное стравы ці супу. Часта разам з кнэдлікамі падаюць і падліву.
Іншыя назвы
[правіць | правіць зыходнік]У Венгрыі яны завуцца гомбац (венг.: gombóc), па-нямецку кнёдэль (ням.: knödel), у Люксембургу — кнідэль (kniddel(en)), у Італіі — канедэрлі (італ.: canederli). Падобныя стравы існуюць таксама ў шведскай (kroppkaka), нарвежскай (raspeball ці komle), канадскай (poutines râpées) кухнях.
На Беларусі страва з натаркаванай бульбы з мясам завецца калдуны.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ кнэ́длік // Беларуска-нямецкі слоўнік = Belarussisch-deutsches Wörterbuch : больш за 70 тысяч слоў і выразаў / [У. І. Марцінеўскі і інш.] ; пад рэдакцыяй Мікалая Кур’янкі, Лявона Баршчэўскага і Томаса Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас, 2010. — 607 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6783-98-5.
- ↑ Knödel // Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches wörterbuch : больш за 50000 слоў / Мікалай Кур'янка ; рэдкалегія: Кур'янка М. І. (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2006. — 975 с. — 500 экз. — ISBN 985-6783-25-9.
- ↑ Чеканова, Ася. Это опасное оружие кнедлик...(недаступная спасылка). «Радыё Прага» (24 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2011. Праверана 24 красавіка 2010.
- ↑ Гісторыя кнэдліка
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кнэдлік