Княжно (возера, Віцебскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Княжно́, Княжное
Каардынаты: 55°17′29″ пн. ш. 29°54′46″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Даўжыня 1,51 км
Шырыня 0,75 км
Плошча 0,66 км²
Аб'ём 0,00166 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,04 км
Найбольшая глыбіня 6,6 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Салёнасць 0,24 ‰
Празрыстасць 1,2 м
Плошча вадазбору 53,2 км²
Упадаюць рака Гаражанская, ручаі
Выцякаюць ручай
Княжно́, Княжное (Беларусь)
Княжно́, Княжное
Княжно́, Княжное
Княжно́, Княжное (Віцебская вобласць)
Княжно́, Княжное
Княжно́, Княжное

Княжно́, Княжно́евозера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шэвінкі.

Плошча паверхні возера 0,66 км². Даўжыня 1,51 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Найбольшая глыбіня 6,6 м. Плошча вадазбору складае 53,2 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 5—8 метраў на поўдні і захадзе да 15 метраў на поўначы і ўсходзе. Спадзістыя, складзены з суглінкаў і супяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй ад 0,3 да 0,5 м зліваюцца са схіламі. У залівах берагі сплавінныя. Літаральная зона пясчаная і займае каля 17% плошчы возера. Астатняя частка дна (прафундаль) плоская. На возеры, у сярэдзіннай частцы, 4 астравы агульнай плошчай каля 0,01 км². Глыбакаводная частка дна возера выслана глеем і крэменязёмістым сапрапелем. Зарастае да глыбіні ў 2,5 м.

Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць 2 ручаі і рака Гаражанская, выцякае ручай (пратока) у возера Заронава. Упадаючым ручаём злучана з возерам Каравайскае.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, судак, мянтуз і іншыя віды рыб.

На поўдзень ад возера знаходзіцца вёска Тапорына. Каля возера праходзіць мясцовая аўтамабільная дарога Н2302.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рачэўскі А. М. Княжно // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 202. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]