Княжпагосцкі раён
| Княжпагосцкі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| комі: Княжпогост район | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 14 ліпеня 1939 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | MSD | ||||
| Тэлефонны код | 82139 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Княжпагосцкі раён (руск.: Княжпогостский район, комі: Княжпогост район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны на захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Цылемскім, Іжэмскім, Корткераскім, Сыктыўдзінскім, Вусць-Вымскім, Удорскім раёнамі, а таксама з гарадской акругай Ухта. Плошча раёна складае 25 080 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вым, Елва, Мезень, Варыква, Вясляна, Тобысь і Ухта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя мясцовасці пачынаецца на мяжы XV і XVI стагоддзяў, калі комі-зыранскія вымскія князі заснавалі пагост Княж. Менавіта ад назвы пагоста Княж паходзіць старая назва раённага цэнтра — горада Емва — Княжпагост, а разам з ёй і назва раёна. З XVII стагоддзя ў мясцовасці вядомая солездабыўная прамысловасць.
Першапачаткова тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Валагодскую і Архангельскую губерні, пасля ўтварэння СССР — у Вусць-Вымскі павет Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). 14 ліпеня 1939 года раён утвораны ў сучасных межах шляхам вылучэння яго тэрыторыі з Вусць-Вымскага павета.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 25 066. Большасць насельніцтва — комі, працэнтная доля якіх складае прыкладна 75%. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У склад раёна ўваходзяць 2 гарадскія і 10 сельскіх паселішчаў.
| Назва | Адміністрацыйны цэнтр |
|---|---|
| Важаельскае с/п | п. Важаель |
| Вецьюскае с/п | п. Вецью |
| Емвінскае м/п | г. Емва |
| Іёсерскае с/п | п. Іёсер |
| Княжпагосцкае с/п | с. Княжпагост |
| Мяшчурскае с/п | п. Мяшчура |
| Сіндорскае м/п | пгт Сіндор |
| Сярогаўскае с/п | с. Сярогава |
| Трактаўскае с/п | п. Тракт |
| Тур’інскае с/п | с. Тур’я |
| Чыньяворыцкае с/п | п. Чыньяворык |
| Шошкінскае с/п | с. Шошка |
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзіць значная чыгуначная лінія — Паўночная чыгунка. Яна звязвае Емву з Ухтой, Мікунню, а таксама з пасёлкамі Чыньяворык, Іёсер, Сіндор і Тракт.
Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі, якія звязваюць населеныя пункты раёна з Мікунню, Сыктыўкарам, Ухтой і некаторымі іншымі раённымі цэнтрамі Комі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Княжпагосцкі раён- Официальный сайт. Администрация муниципального района «Княжпогостский» (руск.)