Княжыцкі сельсавет (Магілёўскі раён)
Jump to navigation
Jump to search
Княжыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Княжыцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Палтаран Віктар Андрэевіч |
Кіраўнік спраў | Галынкіна Надзея Мікалаеўна |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2009) | 2 654 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Тэлефоны сельсавета | 21 52 19, 21 52 30 |
Кня́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Княжыцы.
Насельніцтва, жыхароў: 2654 (2009 г.)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
20 жніўня 1924 года ў Магілёўскім раёне былі ўтвораны 19 сельсаветаў, у тым ліку Княжыцкі сельсавет.
16 ліпеня 1954 года ў склад Княжыцкага сельсавета перададзены усе населеныя пункты скасаванага Бракаўскага сельсавета.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
У склад сельсавета ўваходзіць 20 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[1] |
---|---|---|---|---|
Баброва | вёска | 32 | 20 | 5 |
Бабровічы | вёска | 66 | 28 | 73 |
Бракава | вёска | 600 | 229 | 558 |
Булыжыцы | вёска | 128 | 65 | 96 |
Горная Вуліца | вёска | 28 | 19 | 27 |
Забор'е | вёска | 26 | 14 | 13 |
Залубнішча | вёска | 14 | 9 | 11 |
Ільінка | вёска | 90 | 40 | 74 |
Княжыцы | аграгарадок | 305 | 130 | 305 |
Лахва | пасёлак | 9 | 7 | 9 |
Лубнішча | вёска | 121 | 54 | 102 |
Нізкая Вуліца | вёска | 49 | 29 | 35 |
Нікіцінічы | вёска | 498 | 173 | 456 |
Прокшаніцы | вёска | 44 | 25 | 34 |
Пясчанка | вёска | 57 | 28 | 47 |
Селішча | вёска | 67 | 38 | 66 |
Сенькава | вёска | 116 | 58 | 104 |
Сумарокава | вёска | 464 | 151 | 522 |
Таўпечыцы | вёска | 45 | 29 | 50 |
Шчэгліца | вёска | 88 | 37 | 67 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Азараўка — пасёлак.
- Драбіншчына — пасёлак.
- Дуброва — вёска.
- Засценак — пасёлак.
- Захват — пасёлак.
- Сіроціна — вёска.
- Язершчына — пасёлак.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Матэст Мендзялевіч Агрэст (1915–2005) — савецкі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, удзельнік атамнага праекта ў Арзамасе-16, заснавальнік тэорыі палеавізітаў, нарадзіўся ў Княжыцах
- Лідзія Васільеўна Аўсеенка (нар. ў 1914) — Герой Сацыялістычнай Працы, нарадзілася ў вёсцы Забор'е.
- Ціхан Піменавіч Бумажкоў (1910–1941) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, у 1930 годзе скончыў школу рабочай моладзі ў Княжыцах
- Іван Макаравіч Ільюшын (1903—1997) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР, член-карэспандэнт АН БССР, нарадзіўся ў вёсцы Прокшанічы
- Уладзімір Сямёнавіч Камароў (нар. ў 1923) — беларускі хімік, акадэмік Акадэміі Навук Беларускай ССР, нарадзіўся ў Княжыцах
- Павел Васільевіч Масленікаў (1914–1995) — беларускі мастак, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны мастак Беларусі, нарадзіўся ў вёсцы Нізкая Вуліца
- Васіль Матэвушаў (1915–1974) — беларускі паэт і пісьменнік, нарадзіўся ў Княжыцах
- Васіль Іосіфавіч Мельнікаў (1922—1970) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр, нарадзіўся ў вёсцы Бракава[2]
- Іосіф Абрамавіч Шульман (1912—1990) — вядомы беларускі савецкі рэжысёр, нарадзіўся ў Княжыцах
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. <nowiki>ISBN 985-11-0041-2. С. 216