Князі тмутараканскія
Выгляд
(Пасля перасылкі з Князь тмутараканскі)
Тмутараканскае княства існавала з сярэдзіны X да пачатку XII стагоддзя на Таманскім паўвостраве. Цэнтрам княства быў горад Тмутаракань.
Вядомыя наступныя кіраўнікі княства:
- 988/1010 — 1036 — Мсціслаў Уладзіміравіч Храбры (пам. 1036), таксама князь чарнігаўскі з 1024 года
- 10?? — 1064 — Святаслаў Яраславіч (1027—1076), князь чарнігаўскі з 1054
- 1064—1064 — Глеб Святаславіч (пам. 1078), князь наўгародскі з 1068
- 1064—1067 — Расціслаў Уладзіміравіч (пам. 1066), князь уладзіміра-валынскі 1057—1064
- 1067—1068 — Глеб Святаславіч (паўторна)
- 1069—1079 — Раман Святаславіч Красны (пам. 1079)
- 1081—1083 — Давыд Ігаравіч (каля 1058—1112), князь уладзіміра-валынскі 1087—1099, князь дарагабужскі 1085, 1099—1112
- 1081—1083 — Валадар Расціславіч (пам. 1124), князь звенігародскі 1085—1092, князь перамышльскі з 1092
- 1083—1094 — Алег Святаславіч (пам. 1115), князь уладзіміра-валынскі 1073—1076, чарнігаўскі 1078, 1093 — 1096, князь ноўгарад-сіверскі з 1097 года.
У сувязі з узмацненнем полаўцаў у канцы XI — пачатку XII стагоддзя Тмутараканскае княства пазбавілася сувязі з рускімі землям і спыніла сваё існаванне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыжов К. Все монархи мира. Россия. — М.: Вече, 1998. — 640 с. — 16 000 экз. — ISBN 5-7838-0268-9.
- Тмутарака́нскае кня́ства; Тмутарака́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 479. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тмутарака́нское кня́жество; Тмутарака́нь // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 16. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)