Князі тураўскія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тур. Я. Кулік. Сучасны малюнак.

Князі тураўскія — правіцелі Тураўскага княства ў канцы ХХІV стст. За выключэннем першага летапіснага князя Тура, належалі да розных галінаў роду Рурыкавічаў.

Першыя князі (9801019)[правіць | правіць зыходнік]

Першым па летапісах князем тураўскім і легендарным заснавальнікам г. Турава быў Тур. У «Аповесці мінулых гадоў» (ХІІ ст.) ён памянёны пад 980 годам. Ва Усцюжскім летапісным зборы (XVI ст.) Тур названы братам князя полацкага Рагвалода, гэтай думкі прытрымліваюцца і некаторыя даследчыкі (М. Гаусман[1], У. Ігнатоўскі[2], М. Ермаловіч[3]).

Першым дакладна вядомым князем Турава быў Святаполк Уладзіміравіч. Ён атрымаў княства ў 988989 гг. ад свайго бацькі (альбо айчыма) — вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча. Але, у адрозненне ад іншага сына Уладзіміракнязя полацкага Ізяслава Уладзіміравіча, які быў адасланы на Полаччыну крыху раней, — Святаполк не зрабіўся заснавальнікам мясцовай княжацкай галіны.

У 1015 годзе Святаполк заняў кіеўскі прастол, але ў далейшым пацярпеў паражэнне ў барацьбе з князем наўгародскім Яраславам Уладзіміравічам, і сканаў у Польшчы ці Чэхіі ў 1019 годзе. Відавочна, Святаполк не пакінуў нашчадкаў.

Пытанне аб тураўскай княжацкай дынастыі да 1158 г.[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Яраслава Уладзіміравіча. І-ая палова ХІ ст., знойдзена ў Ноўгарадзе.

Да 1052 г. Тураўскім княствам правіў непасрэдна вялікі князь кіеўскі Яраслаў Уладзіміравіч.

Знак Ізяслава Яраславіча.
Святаслаў Яраславіч (крайні праваруч) з сям'ёй. Мініяцюра з Ізборніка 1073 г.

Наступным князем тут становіцца другі сын Яраслава — Ізяслаў Яраславіч. Затым у Тураве княжаць яго малодшыя браты — Святаслаў Яраславіч і Усевалад Яраславіч. А далей тураўскі прастол паслядоўна займаюць сыны Ізяслава Яраславіча — Яраполк Ізяславіч і Святаполк Ізяславіч.

Яраполк Ізяславіч, яго маці Гертруда Мяшкоўна (злева ўнізе) і жонка Кунігунда фон Арламюндэ. Мініяцюра з «Малітоўніка Гертруды», XI ст.

Пераход княжання ў спадчыну (ад Ізяслава Яраславіча да яго сыноў Яраполка і Святаполка) дае падставу меркаваць аб заснаванні тураўскай княжацкай дынастыі. У даследчыцкай літаратуры (перш за ўсё, у працах П. Ф. Лысенкі[4]) Ізяслаў Яраславіч падаецца як пачынальнік мясцовай княжацкай галіны. На гэтую думку наводзіць таксама той факт, што і сын Святаполка — князь уладзіміра-валынскі Яраслаў Святаполчыч — змагаўся за тураўскі прастол, але пацярпеў паражэнне ў барацьбе з вялікім князем кіеўскім Уладзімірам Усеваладавічам (Манамахам).

Шчыльныя сувязі самога Ізяслава Яраславіча, а таксама яго нашчадкаў з Кіевам, Ноўгарадам і Валынню прымушаюць некаторых даследчыкаў сумнявацца ў тым, што да сярэдзіны ХІІ ст. можа ісці гаворка пра існаванне адасобленай тураўскай дынастыі. У гэты час тут правяць і прадстаўнікі іншых ліній Рурыкавічаў, у 1113 — 1157 гг. тураўскім князем не быў ніводны нашчадак Ізяслава.

Разам з тым, у 1158 г. праўнук Ізяслава — Юрый Яраславіч (сын Яраслава Святаполчыча) заняў тураўскі прастол без згоды вялікага князя кіеўскага, і відавочна, абгрунтоўваў свае права на гэта прыналежнасцю да Ізяславічаў. Ён двойчы вытрымаў аблогу Турава войскамі вялікага князя кіеўскага, і надалей у Тураўскай зямлі княжылі толькі нашчадкі Юрыя.

Пытанне аб тураўскай княжацкай дынастыі непасрэдна знітавана з пытаннем аб статусе і ролі Тураўскага княства ў палітычнай гісторыі Русі.

Спіс князёў тураўскіх у Х — ХІІ стст.[правіць | правіць зыходнік]

  1. Тур (згадваецца пад 980)
  2. Знак Святаполка Уладзіміравіча Святаполк Уладзіміравіч: 988—1016, 1018—1019 (у 1015—1016 і 1018—1019 адначасова з княжаннем у Кіеве)
  3. Знак Яраслава Уладзіміравіча Яраслаў Уладзіміравіч: 1016—1018, 1019—1052 (адначасова з княжаннем у Кіеве)
  4. Знак Ізяслава Яраславіча Ізяслаў Яраславіч: 1052—1072, 10761078 1054—1072 і 1076—1078 адначасова з княжаннем у Кіеве)
  5. Святаслаў Яраславіч: 1072—1076 (адначасова з княжаннем у Кіеве)
  6. Знак Усевалада Яраславіча Усевалад Яраславіч: 1076 (адначасова з княжаннем у Кіеве)
  7. Яраполк Ізяславіч: 10791087
  8. Святаполк ІІ Ізяславіч: ~1087—1113 1093—1113 адначасова з княжаннем у Кіеве[5])
  9. Уладзімір Усеваладавіч (Манамах): 1113—1125 (адначасова з княжаннем у Кіеве)
  10. Вячаслаў Уладзіміравіч: 1125—1132, 11341136, 1136—1142, 1146 (пасля 1139 адначасова з княжаннем у Кіеве)
  11. Ізяслаў Мсціславіч: 1132—1134, 1136
  12. Святаслаў Усеваладавіч: 1142, 1154
  13. Яраслаў Ізяславіч: 1146—1148
  14. Андрэй Юр'евіч (Багалюбскі): 1150
  15. Барыс Юр'евіч: 1155—1158
  16. Юрый Яраславіч: 1158—1162

Пасля падзелу княства на ўдзелы:

Княжацкі сталец за Юрыем Яраславічам і яго сынамі[правіць | правіць зыходнік]

Пытанне аб тым, якім чынам Тураўскае княства наследвалі сыны Юрыя Яраславіча, заблытанае з прычыны супярэчлівых звестак летапісаў. Розныя даследчыкі вырашаюць яго па-рознаму. Вышэй пададзены звесткі на падставе працаў Л. Вайтовіча[6] і П. Ф. Лысенкі.

Адназначна можна сцвярджаць, што пасля 1162 і да 1170 г. Юрый памёр. У 1174 г. у летапісах упамінаюцца «тураўскія і пінскія князі», то бок фіксуецца падзел княства. Відаць, Юрый падзяліў сваю спадчыну паміж сынамі. У далейшым яны чаргуюцца на галоўным — тураўскім — стальцы.

Тураўскія князі ХІІІ — ХІV стст.[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 1196 г. пэўныя звесткі пра ўласна Тураўскае княства амаль знікаюць. На першы план вылучаецца Пінскае княства (пад 1246 г. названае «Пінскай зямлёй»). Існуюць спробы рэканструкцыі наследвання тураўскага стальца ў гэты час, якія, аднак, застаюцца гіпатэтычнымі.

Зноскі

  1. Гаусман, М. Исторический очерк местечка Турова, прежней столицы удельного Туровского княжества. — Мн., 1877. — С. 3. (руск.) 
  2. Ігнатоўскі, У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. — Мінск: Беларусь, 1992. — С. 40.
  3. Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мінск: Маст. літ-ра, 1990. — С. 72.
  4. Напр.: Лысенко, П. Ф. Древний Туров. — Минск, 2004. — С. 174—175. (руск.) 
  5. З 1093, відаць, кіраваў Туравам праз пасаднікаў, многія даследчыкі лічаць, што тут мог сядзець нехта з яго сыноў.
  6. Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006. — С. 353—366. (укр.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006. (укр.) 
  • Гаусман, М. Исторический очерк местечка Турова, прежней столицы удельного Туровского княжества. — Мн., 1877. (руск.) 
  • Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ-ра, 1990.
  • Ігнатоўскі, У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. — Мн.: Беларусь, 1992.
  • Лысенко, П. Ф. Древний Туров. — Мн.: Белор. наука, 2004. (руск.)