Кніга Ісуса Сірахава (Скарына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кніга Ісуса СірахаваКнига Исуса Сирахова рекомая Панаретосъ Еклесиастыкусъ или Церъковникъ») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 5 снежня 1517 года.

Змест кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Гравюрны партрэт Францыска Скарыны

Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушы даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2-м — 4-м аркушах: «… Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасля даецца тэкст 51 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.

Друкарскія асаблівасці выдання[правіць | правіць зыходнік]

Гравюра «Дыспут»

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб'ём — 82 аркушы, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім боку аркуша ўверсе злева. У некаторых экзэмплярах захавалася рукапісная нумерацыя сшыткаў (сігнатура) на верхнем боку першых і адваротным боку апошніх аркушаў сшыткаў. Выданне ўпрыгожана 2 ілюстрацыямі, застаўкай і 32 ініцыяламі. На тытульным лісце змешчана ілюстрацыя «Дыспут» з выявай сярэднявечнага вучонага сходу, а на апошнім аркушы даецца партрэт самога Скарыны. Перад першай прамовай надрукавана малая застаўка, а вялікая застаўка з дзікімі людьмі і шчытом з зацьменнем сонца папярэднічае асноўнаму тэксту. Ініцыялы вылучаюць пачаткі раздзелаў.

Захавалася 13 экзэмпляраў кнігі Ісуна Сірахава, з іх 3 поўныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]