Кніга Бобы Фета
Кніга Бобы Фета | |
---|---|
англ.: The Book of Boba Fett | |
![]() | |
Жанр | навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], прыгодніцкі тэлесерыял[d] і драматычны тэлесерыял[d] |
Стваральнік | Джон Фаўра |
Заснавана на | Зорныя войны |
У ролях | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 7 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Джон Фаўра, Дэйв Філоні[d], Роберт Радрыгес і Кэтлін Кенэдзі[d] |
Аператар | |
Месца здымак | Лос-Анджэлес |
Студыя | Lucasfilm[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Disney+[d] |
На экранах | 29 снежня 2021 — 9 лютага 2022 |
Фармат відэа | 2.39:1[d][1] |
Спасылкі | |
disneyplusoriginals.disney.com/… (англ.) | |
IMDb | ID 13668894 |
![]() |
«Кніга Бобы Фета» (англ.: The Book of Boba Fett) — амерыканскі фантастычны інтэрнэт-тэлесерыял, створаны для патокавага сэрвіса «Disney+ ». Серыял з’яўляецца часткай франшызы «Зорныя войны» і спін-офам серыяла «Мандалорац». Серыял апавядае пра прыгоды Бобы Фета і Фенек Шанд , якія намагаюцца зрабіць сабе імя ў крымінальным свеце галактыкі, захапіўшы тэрыторыю, якая калісь належала Джабе Хату . Падзеі серыяла разгортваюцца паралельна з іншым спін-офам «Мандалорца» — серыялам «Асока ».
Ролю Бобы Фета выканаў акцёр Тэмуэра Морысан , які ў 2002 годзе сыграў Джанга Фета, «бацьку» Бобы, у фільме «Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў», а пазней, у 2021 годзе, увасобіў на экране самога Бобу Фета ў другім сезоне серыяла «Мандалорац». Актрыса Мінг-На Вен , якая сыграла ў «Мандалорцы» наёмніцу Фенек Шанд , таксама вярнулася да сваёй ролі.
Першапачаткова гісторыю Бобы Фета планавалася раскрыць у асобным фільме па «Зорных войнах», аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» і поспеху «Мандалорца» кампанія «Lucasfilm » пачала аддаваць перавагу інтэрнэт-серыялам. Аб патэнцыйным спін-офе «Мандалорца» ўпершыню было абвешчана ў лістападзе 2020 года. «Кніга Бобы Фета» была афіцыйна анансаваная ў снежні 2020 года.
Прэм’ера серыяла адбылася 29 снежня 2021 года. Серыял складаецца з сямі эпізодаў і будзе выходзіць штотыдзень да 9 лютага 2022 года.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 снежня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга Бобы Фета на сайце «Internet Movie Database» (англ.)