Кніга мёртвых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кніга мёртвых
Выява
Назва егіп. 𓂋𓐰𓏤𓐰𓈓𓏌𓐰𓏤𓉐𓐰𓂋𓏏𓐰𓂻𓅓𓉔𓐰𓂋𓅱𓇳𓐰𓏤
Асноўная тэма твора Duat[d] і funeral rite[d]
Аўтар Тот
Краіна паходжання
Мова твора або назвы Егіпецкая мова
Не раней за 1275 да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Кніга мёртвых»
у іерогліфах
D21
Z1
Z3W24
Z1
O1
D21
X1
D54
G17O4
D21
G43N5
Z1
Частка старажытнаегіпецкай кнігі мёртвых у Луўры

«Кніга мёртвых» у Старажытным Егіпце — зборнік егіпецкіх гімнаў і рэлігійных тэкстаў, якія змяшчаліся ў грабніцу з мэтай дапамагчы памерламу пераадолець небяспекі іншасвету і здабыць дабрабыт у пасля смерці[1]. Розныя копіі Кнігі Мёртвых могуць утрымліваць ад некалькіх і да двухсот раздзелаў рознага аб’ёму, пачынаючы ад доўгіх паэтычных гімнаў і канчаючы аднарадковымі магічнымі формуламі. Назва «Кніга мёртвых» дадзена егіптолагам Р. Лепсіусам  (руск.), але правільней яе было б назваць «Кнігай Уваскрасення», бо яе егіпецкая назва — «Рау ну пэрэт эм хэру» даслоўна перакладаецца як «Главы аб выхадзе на святло дня».

Адны з найлепшых узораў «Кнігі мёртвых», напісаныя на скрутках папіруса, адносяцца да часу росквіту культуры пры XVIII дынастыі. Найбольшая колькасць папірусаў з тэкстамі з Кнігі мёртвых была знойдзена ў пахаваннях горада Фівы; менавіта па гэтай прычыне версію Кнігі Мёртвых, якая атрымала распаўсюджанне ў гэты перыяд, называюць Фіўскай. Большасць іх была знойдзена ў фіванскіх грабніцах і належала галоўным чынам жрацам і членам іх сямей. Гэтыя папірусы багата ўпрыгожаны вытанчанымі малюнкамі, якія паказваюць сцэны пахавання, здзяйснення памінальнага рытуалу, пасмяротнага суда і іншыя сцэны, звязаныя з памінальным культам і ўяўленнямі аб замагільным жыцці.

Таксама існуе версія Кнігі мёртвых, якая з’явілася ў выніку дзейнасці фараонаў XXVI дынастыі, калі адбылося ўсеагульнае адраджэнне старажытных рэлігійных і пахавальных традыцый, былі адноўлены храмы, а старыя тэксты Кнігі мёртвых перапісаны, перапрацаваны і ўпарадкаваны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Н. Н. Швец. Словарь египетской мифологии. — Москва: Центрполиграф, 2008. — С. 74. — ISBN 978-5-9524-3466-0.