Кніга прарока Ёіля
Кніга прарока Ёіля (ספר יוֹאֵל) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 2 раздзелу кнігі Ёіля | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Іаіль |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Асіі |
Наступная: | Кніга прарока Амоса |
![]() |
Кні́га праро́ка Ёіля (іўр.: ספר יוֹאֵל, Сефер Ёэ́ль; лац.: Prophetia Ioel; стар.-грэч.: Ιωήλ) — 29-я кніга кананічнага Старога Запавету, шаснаццатая частка Танаху. Другая з кніг г. зв. малых прарокаў.
Кніга прадстаўленая як «слова Гасподняе, якое было Ёілю, сыну Ватуілаваму» (Ёіль 1:1). Гэта ўсё, што вядома з Бібліі пра самога Ёіля. У перакладзе з іўрыта Ёіль, або Ёэль (іўр.: יוֹאֵל) азначае «Егова ёсьць Бог». Блізкае знаёмства Ёіля з Іерусалімам, яго храмам і асаблівасцямі храмавага служэння паказвае на тое, што, магчыма, прарок пісаў сваю кнігу ў Ерусаліме або ў Іўдзеі. Апасродкавана з кнігі вынікае, што ён паходзіў з Іўдзеі, жыў у Ерусаліме і меў шчыльныя кантакты са сьвятарскім асяроддзем. Кніга з'явілася пасля Вавілонскага палону, імаверна ў IV стагоддзі да н.э.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга прарока Ёіля
- Кніга Ёіля ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга прарокі Ёеля Архівавана 27 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга Ёэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Кніга Ёэля ў перакладзе Антонія Бокуна