Кніга прарока Абакума

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кніга прарока Абакума (חֲבַקּוּק‬)

Bergen Marienkirche - Fresko Propheten 1a.jpg

Прарок Абакум. Фрэска 12 ст. (рэстаўрацыя 1896-1903). Востраў Руген
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Навума
Наступная: Кніга прарока Сафонія
Лагатып Вікісховішча Кніга прарока Абакума на Вікісховішчы

Кні́га праро́ка Абакума (іўр.: חֲבַקּוּק‬‬; лац.: Prophetia Habacuc; стар.-грэч.: Αββακούμ) — 35-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць другая частка Танаху. Восьмая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Аўтар і час напісання[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш кнігі паказвае на аўтарства Абакума, але пра яго самога амаль нічога не вядома. Зыходзячы з літургічнага характару кнігі, асабліва ў трэцім раздзеле, можна выказаць здагадку, што Абакум мог быць прарокам альбо левіцкім спеваком. Ягонае імя (Hawakkuk) можа паходзіць ад акадскага Hawakuk, іўр.: חבקוקח — «абдымкі», альбо ад акадскай назвы расліны.

Пра час напісання кнігі можна сказаць, што апісанне народа халдзеяў указвае на перыяд уздыму царства Вавілона ў канцы VII стагоддзя — пачатку VI стагоддзя да н.э., гэта значыць, на часы прарока Ераміі. Магчыма, кніга была напісана незадоўга да першага заваявання Іерусаліма царом Навухаданосарам II у 597 г. да н.э. падчас праўлення цара Іўдзеі Іякіма.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Кніга складаецца з дзвюх частак:

  • Першая частка кнігі, раздзелы 1, 2 — дыялогі паміж Абакумам і Богам. Прарок разважае пра прычыны пакут і зла, накіраваных на Іўдзею.

У першым раздзеле прарок пытаецца ў Бога пра гвалт і несправядлівасць і задае Госпаду пытанні аб прычынах Ягонай абыякавасці. Бог адказвае, што прыладамі пакарання будуць халдзеі, якія спустошаць Іўдзею і будуць суддзёй Божага народа (1:5). Халдзеі прадстаўлены як магутны народ, але нязначны. Асабліва адзначаецца, што яны пакланяюцца сваёй сіле (1:11), якая сапраўды з’яўляецца Божым дарам, а не іх дасягненнем. Такі выбар суддзі шакуе прарока: «Чыстым вачам Тваім неўласціва глядзець на зладзействы, і глядзець на ўціскі Ты ня можаш. Дзеля чаго ж Ты глядзіш на зладзеяў, і маўчыш, калі бязбожнік паглынае таго, хто праведнейшы за яго, і пакідаеш людзей, як рыбу ў моры, як паўзуноў, у якіх няма валадароў?» (1:13-14). Прарок чакае адказу з трапятаннем і нецярплівасцю . Бог адказвае: «А справядлівы будзе жыць верай сваёй» (2:4). Гэты адказ не тлумачыць прычыны Божага рашэння, але дае ўніверсальнае правіла жыцця для людзей, якія вераць у Бога.

Другая частка другога раздзела — гэта прароцтва пра лёс ганарлівых, жорсткіх і злых прыгнятальнікаў. Яно паходзіць ад Бога і даволі з’едлівае. Асноўны змест: Бог кіруе гісторыяй чалавецтва, ідалапаклонства — цяжкі грэх.

  • Другая частка, раздзел 3 — псалом хвалы. Цалкам магчыма, што псалом з’яўляецца пазнейшым дадаткам, але абедзве часткі кнігі, несумненна, цесна звязаныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]