Кніга прарока Агея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кніга прарока Агея (ספר חגי)

Vignette by Loutherbourg for the Macklin Bible 59 of 134. Bowyer Bible Old Testament. Tailpiece to Haggai.gif

Ілюстрацыя да верша 9 раздзела 2 кнігі Агея
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Сафонія
Наступная: Кніга прарока Захарыі
Лагатып Вікісховішча Кніга прарока Агея на Вікісховішчы

Кні́га праро́ка Агея (іўр.: ספר חגי Сефер Хагай; лац.: Prophetia Aggaei; стар.-грэч.: Αγγαίος) — 37-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць чацвёртая частка Танаху. Дзясятая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Аўтар і час напісання[правіць | правіць зыходнік]

Кніга напісана прарокам Агеем ў 2-й год валадарання Дарыя I (520 год да н.э.) [1]. Пра прароцтвы Агея маецца згадка ў першай кнізе Ездры, калі ён і прарок Захарый казалі аб пабудове Храма [2].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Кніга складаецца з чатырох прамоваў прарока Агея да іўдзейскага народа паводле слова Божага да яго [2]:

  1. 1:1-11 - прамова Агея да кіраўніка Іўдзеі Зарававеля і першасвятара Ісуса ў першы дзень 6-га месяца 2-га года валадарання Дарыя Гістаспа (520 год да н. э.). У ёй прарок паказвае на прычыну спынення ў аднаўленні Іерусалімскага храма, калі Самаране ў 522 годзе да н.э. дамагліся ад персідскага цара забароны пабудовы храма (1 Езд 4:23-24). У прароцтве Агея прыпынак у будаўніцтве храма звязаны з заняхайваннем ў яго будаўніцтве (1:2-4). Паводле слова Гасподняга, прарок Агей патрабуе аднаўлення работ па пабудове храма (1:8) і паказвае на перажываныя іўдзейскім народам бедствы, як на праяву гневу Божага за грэбаванне справай Божай.
  2. 2:1-9 - прамова, датаваная 21-м днём 7-га месяца, верагодна, таго ж года (у 7-ы дзень свята кушчаў). Змяшчае умаўленьне - бадзёра працягваць пабудову храма, не бянтэжыцца відавочнай беднасцю і недахопам сродкаў даставіць новаму храму прыгажосьць першага, Саламонава храма. Затым згадваецца прышэсце « Жаданага усімі народамі '» (2:7) і слава, якая будзе ўласцівая новаму храму яшчэ ў большай ступені, чым першаму.
  3. 2:10-19 - прамова ў 24-ы дзень 9-га месяца таго ж года. Прарок для падтрымання рэўнасці будаўнікоў храма паказвае на тое, што без Храма, у якім людзі атрымліваюць ачышчэнне і асвячэнне, усе былі нячыстыя, самыя ахвяры былі не ўпадабаныя Богам, і Бог у гневе Сваім караў людзей няплоднасцю зямлі. Калі іўдзеі ўжо паказалі сваю рэўнасць да ўладкавання храма, Госпад абвяшчае Сваё дабраславенне народу.
  4. 2:20-23 - прамова ў той жа дзень, як і папярэдняя, ​​звернутая уласна Зарававелю. Абвяшчае яму, як нашчадку Давіда і дакладнаму і пакорнаму рабу Божаму у справе пабудовы Храма, цэласць, захаванне і дабрабыт пад асаблівым заступніцтвам Божым у той менавіта час, як адбудуцца вялікія палітычныя перавароты.

Многія даследчыкі бачылі ў прамовах прарока Агея скарачэнне больш доўгіх прамоваў, вымаўленых ім да народа [2].

Зноскі

  1. Ed Hindson, Elmer L. Towns. Illustrated Bible Survey: An Introduction. - 2017. - P. 474 - 475
  2. 2,0 2,1 2,2 Кніга прарока Агея. Тлумачальная Біблія. Выданне пераемнікаў А. П. Лапухіна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архиепископ Иоанн (Смирнов). Пророки: Аггей, Захария, Малахия. Рязань, 1872.
  • Нарциссов Д. Н. Руководство к изучению пророческих книг Ветхого Завета. 1904.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]