Кніга прарока Аўдзея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кніга прарока Аўдзея (עֹבַדְיָה)

Vignette by Loutherbourg for the Macklin Bible 49 of 134. Bowyer Bible Old Testament. Headpiece to Obadiah.gif

Ілюстрацыя да 3-4 вершаў кнігі Аўдзея
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Легендарны аўтар: Аўдзей
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Амоса
Наступная: Кніга прарока Ёны
Лагатып Вікісховішча Кніга прарока Аўдзея на Вікісховішчы

Кні́га праро́ка Аўдзея (іўр.: עֹבַדְיָה; лац.: Prophetia Abdiae; стар.-грэч.: Αβδιού) — 31-я кніга кананічнага Старога Запавету, васямнаццатая частка Танаху. Чацвёртая з кніг г. зв. малых прарокаў. Найкарацейшая кніга Яўрэйскай Бібліі, якая складаецца з 21 верша.

Аўтарства[правіць | правіць зыходнік]

Пра аўтара адсутнічаюць якія-небудзь зьвесткі, акрамя ўступнага слова «Відзеж Аўдзея». Імя прарока (עֹבַדְיָה) азначае «слуга Госпада». Высновы пра аўтара і час стварэння тэксту можна зрабіць толькі са зместу самога прароцтва. Эдом мусіць быць знішчаны за тое, што не абараніў Ізраіль у час нападу. У гісторыі вядомыя два такія выпадкі:

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Кніга Аўдзея заснаваная на прарочым відзежы падзення Эдому, горнага народа, айцом-заснавальнікам якой быў Ісаў.

Аўдзей апісвае сустрэчы з Госпадам, які звяртае ўвагу на пыху Эдому і вінаваціць іх у гвалце супраць братняга народу з калена Якава.

Заходняя частка старажытнага Эдому знаходзілася ў пустыні Негеў да Эйлату, усходняя частка належыць да сучаснай Іарданіі. У часы Аўдзея эдомцы насялялі ўцёсы і горы засушлівых земляў на поўдзень ад Мёртвага мора да Акабскага заліва Чырвонага мора. Плошчы для раллі тут было надта мала, таму эдомцы зараблялі кантролем гандлёвага шляху між Егіптам і Вавілонам, што перасякаў іхнюю зямлю.

Цягам усяго існавання Іўдзеі Эдом быў васалам Ерусаліму і не быў у пашане як паганская дзяржава. Бог праз Аўдзея звяртае ўвагу, што іхняе высокагорнае становішча занадта ўзнесла й іхнюю самапавагу, і папярэджвае, што скіне іх адтуль (Аў., 1:4).

У 597 да н. э. Навухаданосар II спустошыў Ерусалім, узяў у палон цара іўдзейскага і паставіў марыянеткавага кіраўніка. Эдомцы разам з вавіланянамі разрабавалі горад. Аўдзей, пішучы прароцтва каля 590 да н. э., нагадвае эдамітам пра тое, што гэтага ня варта было рабіць: «Ня трэба было табе ўваходзіць у браму народу Майго ў дзень няшчасця яго і нават глядзець на злашчасце яго ў дзень пагібелі ягонай, ні дакранацца да маёмаьці ягонай у дзень бедства ягонага» (Аў., 1:13).

За гэта Бог, папярэджвае Аўдзей, вынішчыць дом Ісава назаўжды, не пакінуўшы нікога, а эдомскай зямлёю авалодаюць егіпцяне ды філістымляне. А сыны Ізраілевы аднойчы вернуцца з выгнання і здабудуць сабе Эдом.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]