Кніга прарока Навума

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кніга прарока Навума (נַחוּם‬)

Nahum-prophet.jpg

Прарок Навум. Ікона 18 ст. Кіжы
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Міхея
Наступная: Кніга прарока Абакума
Лагатып Вікісховішча Кніга прарока Навума на Вікісховішчы

Кні́га праро́ка Навума (іўр.: נַחוּם‬; лац.: Prophetia Nahum; стар.-грэч.: Ναούμ) — 34-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць першая частка Танаху. Сёмая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Аўтар і час напісання[правіць | правіць зыходнік]

Прарок Навум паходзіць з Элкоша (Навум 1:1), але пра гэтае места няма пэўных звестак, як і пра самога Навума. Ягонае імя азначае «суцяшальнік» і, імаверна, з'яўляецца змяншальнай формай імені Неямія («Госпад суцешыць»). Магчыма, імя прарока сімвалічнае.

Пра час напісання кнігі можна сказаць, што яна была напісана ў перыяд паміж падзеннем Фіваў (у кнізе Но-Амон) і падзеннем Ніневіі, гэта значыць паміж 663 і 612 да н.э. Перыяд жыцця прарока прыпадае на VII стагоддзе да н. э. Ён быў сучаснікам прарокаў Сафонія, Абакума і Ераміі.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Першы раздзел - гэта псалм, які праслаўляе Бога-Суддзю. Тут праслаўляецца мілата Госпада да Свайго народу і вернасць Ягонага запавету.

Другі раздзел распавядае пра падзенне Ніневіі - вялікага горада, сталіцы магутнай імперыі. Ніневія параўноўваецца з ільвіным логавам (леў - сімвал Асірыі).

Трэці раздзел працягвае гэтую тэму, зноў апісвае гібель горада, паказваючы прычыны: храмавая прастытуцыя, пажадлівасць, жорсткасць. Падзенне Ніневіі параўноўваецца з тым, як асірыйцы захоплівалі іншыя краніы і гарады (Фівы ў тым ліку).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]