Кніжная застаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Застаўкі з пражскіх выданняў Скарыны, 1517-1519

Заста́ўка ў кніжнай графіцы — невялікая кампазіцыя арнаментальнага або выяўленчага характару, якая вылучае і упрыгожвае пачатак раздзела кнігі ці часопіса. Можа уключаць назву раздзела, спалучацца з ілюстрацыяй і інш.

У беларускіх рукапісных кнігах вядома з 11 ст. (Тураўскае евангелле, 11 ст.; Аршанскае евангелле, канец 12 — пач. 13 ст., і інш.). Застаўкі друкаваных кніг 16 ст. маюць рэнесансавыя рысы («Біблія» і «Апостал» Ф. Скарыны), 17—18 ст. — рысы барока і ракако (кнігі Супрасльскай, Віленскай брацкай і іншых друкарань).

У сучаснай беларускай кнізе ў застаўках адчувальны уплыў старадрукаў і народнага мастацтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]