Кобрынскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кобрынскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1519
Дата скасавання 1566

Кобрынскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляшскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі. Цэнтр — горад Кобрын.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікам Кобрынскага павета было Кобрынскае княства. Пасля смерці ў 1490 годзе князя Івана Сямёнавіча згас па мужчынскай лініі род князёў Кобрынскіх. Княства засталося ў пажыццёвым карыстанні ўдавы Фядоры. Двары Чаравачыцы і Грушавое адышлі ў якасці вена да мачахі памерлага князя Ульяны, пасля яе смерці — уласнасць Сангушкаў. Уладальнікам асноўнай часткі княства ў 1492 годзе стаў другі муж Фядоры Юрый Пацавіч (памёр у 1506), у 1508 — трэці муж Мікалай Радзівіл (памёр у 1509). Пасля смерці Фядоры ў 1512 княства перайшло ва ўладанне апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх — князёўны Ганны Сямёнаўны, якая была замужам за Венцлавам Косцевічам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля яе смерці ў 1519 годзе уладанні Кобрынскіх былі ператвораны ў Кобрынскае стараства. Разам з Чаравачыцамі і Грушавам, а таксама маёнткамі, якія ў папярэднія часы былі падараваны князямі Кобрынскімі сваім васалам (Бухавічы, Імянін, Камень, Патрыкі, Прышыхвосты і інш.) і Кобрынскаму Спаскаму манастыру (Корчычы), яны ўтварылі Кобрынскі павет у складзе Падляшскага ваяводства. Косцевіч атрымаў пажыццёва статус кобрынскага намесніка. 33 былыя васалы князёў Кобрынскіх у 1528 годзе выстаўлялі ў войска 62 коннікаў, 18 баяр ішлі ў войска асабіста, 14 коннікаў выстаўлялі 8 баяр з Чаравачыц і Грушава. У 1532 годзе Кобрынскае стараства перайшло да каралевы Боны, якая далучыла да яго Чаравачыцы і Грушава, адсудзіўшы іх у Сангушкаў. У 1534 годзе праведзена праверка правоў на зямлю былых васалаў Кобрынскага княства, тыя з іх, хто вытрымаў праверку, атрымалі статус паўнапраўнай шляхты.

Кобрынскі павет праіснаваў да адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў, у выніку якой далучаны да Берасцейскага павета. Паўторнае стварэнне Кобрынскага павета предугледжвалася соймавай канстытуцыяй 1791 года, аднак яе хуткае скасаванне не дало магчымасці яго стварыць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]