Кобі Мейну
| Нарадзіўся |
19 красавіка 2005 (20 гадоў) |
|||
|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||
| Рост | 175 см[1] | |||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Ко́бі Ме́йну (англ.: Kobbie Mainoo; нар. 19 красавіка 2005) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Мейну склаў свой першы прафесійны кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» у маі 2022 года[2], аднак першы матч за клуб згуляў толькі 10 студзеня 2023 года, калі з'явіўся ад пачатку матчу Кубка лігі супраць «Чарлтан Атлетыка». Першы матч Прэм’ер-лігі адгуляў 19 лютага, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Лестэр Сіці». Мейну падарожнічаў поруч з камандай у перадсезонным туры ў ЗША[3]. Аднак, ігрок атрымаў траўму і прапусціў пачатак сезона 2023—2024 гадоў[4]. Вярнуўшыся па акрыянні, Мейну ўпершыню выйшаў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд» 26 лістапада 2023 года ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Эвертану», здабыўшы паводле вынікаў сустрэчы прыз найлепшага футбаліста гульні[5][6]. 29 лістапада паўабаронца ўпершыню згуляў матчы Лігі чэмпіёнаў.
28 студзеня 2024 года Мейну забіў свой першы гол за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы чацвёртага раўнду Кубка Англіі, чым забяспечыў перамогу каманды ў гасцях з лікам 4:2 пад «Ньюпарт Каўнці». Праз некалькі дзён, 1 лютага, паўабаронца трапна пацэліў мяч у браму ўжо ў матчы Прэм’ер-лігі, дзякуючы чаму манчэстэрцы атрымалі перамогу ў выяздным матчы супраць «Вулверхэмптан а Уондэрэрс» з лікам 4:3. Пры гэтым пераможны гол быў забіты на сёмай хвіліне кампенсаванага часу[7]. 7 красавіка ігрок адзначыўся голам на Олд Трафардзе ў матчы супраць «Ліверпулу» (2:2)[8]. У фінале Кубка Англіі, які ладзіўся 25 мая, Мейну ўключыў пераможны гол у браму «Манчэстэр Сіці», усталяваўшы выніковы лік 2:1[9].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2024 года Мейну быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Англіі на таварыскія матчы супраць зборных Бразіліі і Бельгіі[10]. 23 сакавіка 2024 года ігрок дэбютаваў у складзе каманды ва ўзросце 18 гадоў, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне замест Конара Галагера ў матчы супраць зборнай Бразіліі на стадыёне Уэмблі[11]. Праз тры дні ў матчы супраць бельгійцаў ён выйшаў у складзе першай адзінаццатцы, але быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Англіі: 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.premierleague.com/players/108936/Kobbie-Mainoo/overview Праверана 9 верасня 2024.
- ↑ «Manchester United starlet Kobbie Mainoo signs first professional deal». Manchester Evening News.
- ↑ «Manchester United confirm pre-season tour squad». Manchester Evening News.
- ↑ «Erik Ten Hag provides Kobbie Mainoo injury timescale» Архівавана 29 верасня 2023.. Red Devil Armada.
- ↑ «Kobbie Mainoo: Man Utd youngster's full Premier League debut against Everton praised by Gary Neville and Roy Keane». Sky Sports.
- ↑ «Who was United’s Man of the Match against Everton?». Manchester United F.C.
- ↑ «Wolverhampton Wanderers 3–4 Manchester United». BBC Sport.
- ↑ «Manchester United 2-2 Liverpool: Mohamed Salah scores late penalty to snatch point for Reds». BBC Sport.
- ↑ «Man City 1-2 Man Utd: Erik ten Hag’s side end season on high with stunning FA Cup final win at Wembley». Sky Sports.
- ↑ «Kobbie Mainoo: Man Utd midfielder handed first England call-up after being drafted in from Under-21s». Sky Sports.
- ↑ «England 0–1 Brazil». BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)