Горад
Ковель на карце Украіны ±
Ковель (укр. : Ковель ) — горад абласнога падпарадкавання ў Валынскай вобласці Украіны , на рацэ Тур'я . Адміністрацыйны цэнтр Ковельскага раёна . Плошча 47,3 км². Насельніцтва 68 тыс. чал. (2009 ).
Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку . Адзін з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Праз горад праходзяць аўтамагістралі E373 , E85 еўрапейскага значэння і М07 , М19 дзяржаўнага значэння.
XIV ст. : першыя згадкі пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім ; меў замак.[2]
XV ст. : уладанне Сангушак.
24 снежня 1518 : атрымаў Магдэбургскае права .
1543 : перайшоў да каралевы Боны .
1547 : у Ковелі натуральную рэнту замянілі грашовай — па адным чырвонцы з кожнага будынка.
1556 : выйшла каралеўская грамата, якая дазволіла мясцовым рамеснікам ствараць цэхі; у Ковелі праводзілася два кірмашы ў год.
1564 : вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў Ковель у валоданне ўцекачу з Масковіі князю А. Курбскаму .
1565/66 : у Валынскім ваяводстве .
1569 : паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага .
XVII ст. : буйны эканамічны і гандлёвы цэнтр заходняй Валыні .
1790 : паводле інвентара, у Ковелі было больш за 400 дамоў.[2]
1795 : у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі , цэнтр павету Валынскай губерні .
1893 : у Ковелі дзейнічалі 4 праваслаўныя цэрквы, касцёл, сінагога, 7 яўрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі мужчынская і жаночая, прыватная 2-класнае жаночае вучылішчы, 2 бальніцы (адна яўрэйская), 2 аптэкі, 1 друкарня, 2 фатаграфіі.
1921 : згодна з Рыжскім мірным дагаворам увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі , у Валынскім ваяводстве .
1939 : у складзе Украінскай ССР .
28 чэрвеня 1941 — 7 ліпеня 1944 : знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
1863 — 3646 чал.
1881 — 4675 чал.[3]
1893 — 15 116 чал, з іх паводле веравызнання: праваслаўных 5498, рыма-каталікоў 3088, іўдзеяў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле саслоўя: шляхты 696, мяшчан 13 032, сялян 1266, замежных падданых 65, іншых 57.[4]
1972 — 36 тыс. чал.[5]
1991 — 69,7 тыс. чал.[6]
2009 — 69 тыс. чал.
Завод сельскагаспадарчых машын, льнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.
Гістарычная забудова горада (кан. XIX — пач. XX стст.)
Касцёл Св. Ганны (перавезены з вёскі Вішанькі, 1771 )
Сінагога (XIX ст.)
Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы (1877)
Царква Св. Міхала (1903)
Царква Уваскрэшання Хрыстова (1877)
Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы
Царква Уваскрэшання Хрыстова
Ліхтар з пазначэннем адлегласцей да партнёрскіх гарадоў
Хэлм , Польшча (1995 )
Буча , Украіна (2001 )
Вальсродэ , Германія (2003 )
Пінск , Беларусь (2003 )
Ржэў , Расія (2003 )
Легіянова , Польшча (2005 )
Уцяна , Літва (2005 )
Бжэг Дольны , Польшча (2005 )
Лэнчна , Польшча (2006 )
Смела , Украіна (2006 )
Красныстаў , Польшча (2008 )
Барзінггаўзен (2008 )
Зноскі
↑ 1,0 1,1 http://dateandtime.info/uk/citycoordinates.php?id=704617
↑ 2,0 2,1 Валерый Грынявецкі . Ковель // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя , 2005. С. 119
↑ Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich .Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516
↑ Ковель // Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб. , 1890—1907.
↑ Ковель // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
↑ Ковель // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5 .
Раёны Гарады Пгт
Заўвагі: 1 горад абласнога значэння; 2 горад раённага значэння