Кодэкс Гралье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліст 6 Кодэкса Гралье

Кодэкс Гралье — рукапіс цывілізацыі мая. Захоўваецца ў Мехіка, у Нацыянальным музеі антрапалогіі, на публічны агляд не выстаўляецца.

Кодэкс параўнальна дрэнна захаваўся. Рукапіс выяўвіўся ў 1971 годзе, калі ён упершыню быў паказаны на выстаўцы ў Нью-Ёрку ў клубе Гралье, адкуль атрымаў назву. Яго ўладальнік сцвярджаў, што манускрыпт быў знойдзены ў адной з пячор Ч’япаса; такім чынам, гэта чацвёрты ўцалелы рукапіс мая.

Кодэкс складаецца з 11 пашкоджаных папяровых (з кары розных відаў фікусаў) фрагментаў, фарматам прыкладна 18 × 12,5 см кожны; малюнкамі занята толькі пярэдні бок ліста. Мяркуецца, што арыгінал складаўся з не менш, чым 20 лістоў. Стыль малюнкаў — цэнтральнамексіканскі (бліжэй да міштэкскага), лічбы і пісьмо — мая, змест — астралагічны, у ім паказваны фазы Венеры ў спрошчаным датаванні. Змястоўна ён суадносіцца з Дрэздэнскім кодэксам.

У 1973 годзе Майкл Коу апублікаваў факсіміле рукапісу, аднак узніклі сумненні ў яго сапраўднасці. Радыевугляродны аналіз дазволіў датаваць кодэкс прыблізна 1230 годам, аднак скептыкі (сярод іх Эрык Томпсан) сталі сцвярджаць, што падробка зроблена на сапраўдных папяровых лістах, знойдзеных пры раскопках. Экспертыза 2007 года дала супярэчлівыя вынікі, большасць даследчыкаў сцвярджала, што не ў стане ні даказаць, ні абвергнуць сапраўднасці Кодэкса Гралье. Аднак экспертыза 2016 года ў Браўнаўскім універсітэце (ЗША) пацвердзіла яго сапраўднасць[1].

Зноскі

  1. Кодэкс XIII стагоддзя аказаўся сапраўдным / Браўнаўскі ўніверсітэт (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]