Кодэкс канонаў Усходніх цэркваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў (ККУЦ, лат. Codex Canonum Ecclesiarum Orientalium, CCEO) — кодэкс кананічнага права, агульны для ўсіх Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Абвешчаны 18 кастрычніка 1990 апостальскай канстытуцыяй «Sacri Canones», выдадзенай Папам Рымскім Янам Паўлам II. Набыў моц 1 кастрычніка 1991 года.

Кароткая гісторыя ўзнікнення кодэкса[правіць | правіць зыходнік]

Да XX стагоддзя ва Усходняй і Заходняй Царкве існавалі розныя зборнікі права, часцяком не вельмі сістэматычныя, храналагічныя і, таму, нязручныя для выкарыстання. У 1917 годзе Папа Бенедыкт XV абвясціў Кодэкс кананічнага права, які стаў першым па-сапраўднаму сістэматычным зборам права ў Каталіцкай Царкве. Праца над аналагічным зборнікам для Усходніх Цэркваў пачалася ў 1929 годзе. Да сярэдзіны XX стагоддзя ўсходні кодэкс быў ужо практычна гатовы, аднак Папа Пій XII сваімі чатырма motu proprio абвясціў толькі некаторыя яго часткі:

  1. m.p. Crebrae allatae sunt (шлюбнае права) (22 лютага 1949), AAS 41 (1949) 89-119.
  2. m.p. Sollicitudinem Nostram (працэсуальнае права) (6 студзеня 1950), AAS 42 (1950) 5-120.
  3. m.p. Postquam Apostolicis Litteris (манахі, уласнасць, тэрміны) (9 лістапада 1952), AAS 44 (1952) 65-152.
  4. m.p. Cleri sanctitati (асабістае права) (2 чэрвеня 1957), AAS 49 (1957) 433—603.

Пасля II Ватыканскага сабору ўзнікла неабходнасць перагляду як усходняга, так і заходняга кананічнага права. У 1972 годзе Папа Павел VI стварыў Камісію для прагляду Усходняга Кананічнага Права. Следствам яе амаль дваццацігадовай працы стала абвяшчэнне ў 1990 годзе новага Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў. Некалькімі гадамі раней, у 1983 годзе, увайшоў у сілу новы Кодэкс кананічнага права Лацінскай Царквы.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Зыходны тэкст Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў выдадзены на лацінскай мове.

Кодэкс складаецца з 1546 канонаў, падзеленых на 30 тытулаў (паводле традыцыі старажытных усходнехрысціянскіх кананічных зборнікаў).

Кодэкс мае абавязваючую сілу толькі для верных Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, хоць у асобных выпадках абавязвае таксама Рымска-Каталіцкай Царкве.

У сувязі з тым, што ККУЦ з'яўляецца агульным кодэксам для шматлікіх цэркваў, вельмі часта ў ім утрымліваецца спасылка на партыкулярнае права кожнай асобнай Царквы свайго права, якое павінна падаць дэталёвыя нормы адносна пэўных спраў. У некаторых выпадках Кодэкс дазваляе партыкулярнаму праву нават мадыфікаваць нормы права, якія змяшчаюцца ў ККУЦ.

Кодэкс быў навелізаваны апостальскім лістом ў форме motu proprio Ad tuendam fidem папы Яна Паўла II у 1998 годзе (каноны 598 і 1436).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Codex Canonum Ecclesiarum Orientalium auctoritate Ioannis Pauli II Pp. promulgatus, Typis Polyglottis Vaticanis 1990.
  • Джероза Ліберо. Церковне право / Пер. з нім. Н. Щигельської. — Львів: Свічадо, 2001. — 336 с. ISBN 966-561-213-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]