Перайсці да зместу

Койкюла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Койкюла
57°41′37″ пн. ш. 26°16′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 111 чал. (31 снежня 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 68015
Паказаць/схаваць карты
Койкюла (Эстонія)
Койкюла
Койкюла

Койкюла (эст.: Koikküla) — вёска ў воласці Валга павета Валгамаа, Эстонія. Да рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Тахева. Размешчана ў паўднёвай частцы Эстоніі, за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад павятовага і валаснога цэнтра — горада Валга, каля шашы Выру-Мыністэ-Валга. Вышыня над узроўнем мора — 78 метраў.

У паўднёвай частцы вёскі размешчана возера Пюгеры, на паўночным усходзе — частка возера Ахеру-Мудаярв, там жа вёска мае мяжу з возерам Ахеруярв працягласцю каля паўкіламетра.

Раней у вёсцы працавала станцыя чыгункі Валга-Мыністэ-Апэ-Алукснэ-Гулбенэ.

ГодКолькасць
2011 165 [2]
2019 144 [3]
2020 129 [4]
2021 111 [1]
  1. 1 2 Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 27 ліпеня 2024.
  2. 2011 Population and Housing Census Праверана 14 ліпеня 2014.
  3. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 9 чэрвеня 2019.
  4. Statistikaameti statistika andmebaas Праверана 10 лістапада 2020.