Дрыжнік сярэдні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кокушкіны слёзы)
Дрыжнік сярэдні

Дрыжнік сярэдні, агульны выгляд квітнеючых раслін у Гётэрборгскім батанічным садзе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Briza media L., Sp. Pl.: 70 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41530
NCBI  281077
EOL  1114042
GRIN  t:7726
IPNI  393294-1
TPL  kew-400245

Дры́жнік сярэдні[3], слёзкі[3][4][5][6], палявыя канапелькі[3] (Briza media) — від кветкавых раслін роду Дрыжнік (Briza) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: media — «сярэдні»[7].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна травяністая з гладкімі сцёбламі да 75 см. Карэнішчы кароткія. Лісце 2—4 мм шырынёй, даўжынёй 4—15 см, Язычок 0,5—1,5 мм даўжынёй. Мяцёлка адкрытая, пірамідальная, 4—18 см даўжынёй. Галінкі мяцёлкі гладкія або трохі шурпатыя, гарызантальна адхіленыя. Каласкі 4—7 мм, з 5—10 кветак, стракатыя, больш чым на 20 мяцёлку. Каласы звісаюць; адзінкавыя. Плод — зярняўка. Лік храмасом: 2n = 14.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Каўказ: Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія; Азія: Індыя, Пакістан; Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Індыя, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Італія, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія. Натуралізаваны: Аўстралія, Новая Зеландыя, Злучаныя Штаты Амерыкі. Засяляе травяністую мясцовасць на ад лёгкіх да цяжкіх, ад кіслых да вапнавых, ад вельмі сухіх да вільготных, але, як правіла, базава-ўрадлівых глебах.

Ва Украіне расце на лугах, лясных палянах, у кустах, уздоўж дарог, па канавам і межах — у Закарпацці і ў Карпатах, заходніх лясных раёнах, на Палессі і на поўначы Лесастэпу, часты (на поўдзень радзее)[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. Андрієнко Т. Л., Перегрим М. М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0. Архівавана 16 верасня 2012.
  6. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 459. — 548 с.
  7. Dictionary of Botanical Epithets

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]