Колбавічы
Вёска
Колбавічы
|
Ко́лбавічы[1] (трансліт.: Kolbavičy, руск.: Колбовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на р. Шчара.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе археолаг Васіль Супрун абследаваў сляды селішча ва ўрочышчы Мядзведзева Горка[2].
Вядома з 1567 года як уласнасць шляхцічаў Івановіча, Федаровіча, Яцкава. У 1905 годзе ў Шылавіцкай воласці Слонімскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 10 вяскоўцаў. У верасня 1943 года гітлераўскія карнікі спалілі вёску і загубілі 162 жыхароў. Ахвяры фашызму увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 119 жыхароў, 65 гаспадарак.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск на Ушанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у цэнтры вёскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 14.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каўбавічы. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх