Колеры нацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Колеры нацыіM:
Колеры нацыі
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Працягласць 38 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 25 сакавіка 2021

«Ко́леры на́цыі» — беларускі дакументальны фільм, які зняла рэжысёр Настасся Ярамеева ў 2021 годзе[1][2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы нават не абмяркоўвалі, пад якім сцягам аб’яднацца. Нібыта памяць і павага да бела-чырвона-белых колераў заўсёды жыла ў сэрцы, а цяпер, праз боль і пакуты, абудзілася і натхняе нацыю рушыць наперад. Калі Іна Зайцава пабачыла, як падчас маршаў сцягі жорстка адбіраюць у пратэстоўцаў, вырашыла сама стаць сцягам: нафарбавала балонам чырвоную паласу на сваёй шлюбнай сукенцы. І зрабілася «БЧБ-нявестаю» — яскравым сімвалам пратэсту. Бела-чырвона-белы сцяг як ніколі ўзмацняецца як нацыянальны сімвал, за абарону якога людзі гатовыя пацярпець. За бел-чырвона-белую сімволіку цяпер можна не толькі атрымаць неабгрунтавана вялікі штраф, але і страціць жыццё. Фільм прысвечаны светлай памяці Рамана Бандарэнкі.

Над фільмам працавалі[правіць | правіць зыходнік]

  • сцэнарый і рэжысура — Настасся Ярамеева
  • здымкі — Савелій Корсак
  • мантаж — Віталь Бучар
  • гук — Яраслаў Шпакоўскі
  • рэдактарскі нагляд — Юрый Каліна

Зноскі

  1. "Колеры нацыі". Белсат. 25 сакавіка 2021. Праверана 2021-04-03.
  2. "Невядомая Беларусь: Колеры нацыі, д/ф". TUT.BY. 29 сакавіка 2021. Праверана 2021-04-03.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]