Колер якога няма
Выгляд
| Kolier Jakoha Niama | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| Студыйны альбом TonqiXod | ||||
| Дата выпуску | 2017 | |||
| Запісаны | 2017 | |||
| Жанр | арт-рок | |||
| Мова песень | беларуская | |||
| Лэйбл | Пяршак | |||
|
|
||||
| Храналогія TonqiXod[d] | ||||
| ||||
«Kolier Jakoha Niama» — другі студыйны музычны альбом беларускага гурта «TonqiXod», выдадзены 15 чэрвеня 2017 года[1],[2],[3].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарства тэкстаў: Уладзімір Лянкевіч, аўтарства музыкі: Максім Субач.
| № | Назва | Аўтар | Працягласць |
|---|---|---|---|
| 1. | «Прадмова» | «TonqiXod» | 7:03 |
| 2. | «Дзе твой брат» | «TonqiXod» | 6:38 |
| 3. | «Песня пра Балота» | «TonqiXod» | 8:16 |
| 4. | «Лямант» | «TonqiXod» | 5:02 |
| 5. | «Камняпад» | «TonqiXod» | 3:15 |
| 6. | «Лагодны звер» | «TonqiXod» | 5:47 |
| 7. | «Мінсктранс» | «TonqiXod» | 6:17 |
| 8. | «Заратуштра» | «TonqiXod» | 9:29 |
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны склад
[правіць | правіць зыходнік]- Максім Субач — вакал, клавішныя, мандаліна
- Андрэй Аляксеенка — барабаны
- Уладзімір Лянкевіч — вакал, гітара, бас[4]
Іншыя ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Віталь Эпаў – фагот (1,2,8)
- Вольга Бяляева – вакал (4)
- Настасся Папова – скрыпка (6)
- Фрыд Самотны – саксафон (8)
- Віктар Сямашка – флейта (4,5)
- Канстанцін Пыжоў (1–3,7,8) і Павел Сініла (4–6) – звядзенне
- Павел Сініла – майстарынг[5]
Водгукі крытыкаў
[правіць | правіць зыходнік]| «Завышаныя спадзяванні, неспраўджаныя надзеі, расчараванне – усё гэта спадарожнікі другога альбома для гурта, стрэліўшага дюбютнікам у яблычак. І, пэўна, "Колер якога няма" таксама расчаруе кагосьці, але галоўнае, што Tonqixod засталіся вернымі сабе, а іхняя музыка – свабоднай ад шаблонаў. Гульня працягвае весціся на полі арт-рока, але гурту ўдалося стварыць настолькі ўласнае прачытанне гэтага жанру, што параўноўваць з нечым іншым не выпадае. Праз усе творы праходзіць вобраз чалавека-пясчынкі, што трапляе ў вір стыхіі. Безумоўны пік альбома – "Песня пра балота", што сама, бы багна, зацягвае слухача ў сваю пастку. І адчуваеш сябе казюлькай, што сустракаецца з нечым грандыёзным. Альбом-шэдэўр, не пабаюся гэтага слова». Ягор Цывілька для партала Experty.by[6]
|
| «Новы дыск Tonqixod пачынаецца акурат у тым пункце, дзе скончыўся мінулы: песня "Прадмова" – стрыечны брат "Галасоў", страчаны загалоўны трэк дэбютнага альбома. І чакаеш ужо, што зараз зноўку пачнем сыпаць горы – але не, цяпер усё не так, горы разбураюцца і сыплюць камянямі, а дрэвы ядуць плады суседніх дрэў. Змяніўся настрой: калі першы дыск гурта выглядаў своеасаблівым падарожжам у часе, то "Колер" хутчэй вывучае ландшафты свядомасці. Змяніўся і гук: асобныя партыі атрымалі больш выразнасці, гітара перацягнула ў клавіш значную частку коўдры, сам дыяпазон гукаў стаў шырэйшым, нават больш агрэсіўным. І нічога лішняга: да месца і лагодны акустычны "Звер", і вялікі нябёсны рэверанс Pink Floyd, і трансавы інструментал, і магутны "Заратуштра" з прывітаннямі King Crimson. Амаль дасканалы дыск. Можна паўшчуваць гурт: маўляў, такое запісвалі 40 год таму; але гэты альбом будзе гучаць добра і яшчэ праз 40». Мікалай Янкойць для Experty.by[7]
|
Зноскі
- ↑ Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). experty.by. Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ Колер якога няма. TonqiXod. 34mag. Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ TonqiXod. Дафарбуй сам. «Тузін Гітоў» (19 чэрвеня 2017). Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ Kolier jakoha niama by TonqiXod. bandcamp.com. Праверана 3 мая 2025.
- ↑ Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). experty.by. Праверана 3 мая 2025.
- ↑ Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). Mеркаванні штатных экспертаў. experty.by. Праверана 3 мая 2025.
- ↑ Tonqixod «Колер, якога няма» (+аўдыё). Mеркаванні штатных экспертаў. experty.by. Праверана 3 мая 2025.