Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—60 (да 100) см, з тоўстым мясістым коранем. Сцябло голае, крыху баразнаватае, пустое ў сярэдзіне. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе сядзячае. Кветкі жаўтавата-белага колеру, у густых коласападобных суквеццях. Плод — шарападобная каробачка. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Траццякоў Д. І.Кольнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 53.