Коль Ісраэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Коль Ісраэль
Выява лагатыпа
Краіна
Зона вяшчання Ізраіль, Паўночная Амерыка, Еўропа і Іран
Дата пачатку вяшчання 1948
Дата канца вяшчання 14 мая 2017
Каардынаты 31°46′59″ пн. ш. 35°13′25″ у. д.HGЯO
Сайт kan.org.il/radio/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Коль Ісраэль (Голас Ізраіля) — дырэкцыя радыёвяшчання Рэшут ха-шыдур[1], таксама ў 1947—1960 гг. ізраільская ўрадавая радыёстанцыя, у 1947—1951 гг. ізраільская ўрадавая радыёкампанія.

Радыёвяшчанне ў Эрэц-Ісраэль было пачата 30 сакавіка 1936 года «Палесцінскай службай радыёвяшчання» («Palestine Broadcasting Service» — PBS, на іўрыце — «Рэшут ха-шыдур ха-палесціні»), якая дзейнічала як аддзел брытанскай мандатнай адміністрацыі у Палесціне[1][2][3]. Першая трансляцыя была ажыццёўлена са студыі, якая размяшчалася ў іерусалімскай гасцініцы «Палаз». З набліжэннем канца 2-й сусветнай вайны, трэння паміж ішувам і мандатнымі ўладамі ўзмацніліся, што адбілася і на стаўленні да перадачаў PBS. У апошнія дні мандата склалася парадаксальная сітуацыя, калі яўрэйскія рэдактары навін дзялілі свой час паміж «Палесцінскай службай радыёвяшчання» і падпольнай радыёстанцыяй Хаганы, а цэнзары, пастаўленыя наглядаць над перадачамі PBS, сачылі за тым, каб не былі выпадкова выдадзены сакрэты яўрэйскага падполля[1]. Пасля прыняцця Закона аб незалежнай структуры ў 1965 годзе, знаходзіцца пад грамадскім кіраваннем «Рэшут ха-шыдур»[4].

Зноскі