Колін Мак-Калау
Колін Мак-Калау | |
---|---|
Colleen McCullough | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Colleen Margaretta McCullough |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1937[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2015[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Cedric Newton Ion-Robinson[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, урач-пісьменнік, неўролаг, біёграф, пісьменнік навуковай фантастыкі, сцэнарыст |
Гады творчасці | з 1974 |
Дэбют | «Цім», 1974 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Колін Мак-Калау (англ.: Colleen McCullough; 1 чэрвеня 1937, Уэлінгтан, Новы Паўднёвы Уэльс — 29 студзеня 2015) — аўстралійская пісьменніца, якая праславілася раманам «Птушкі ў цярноўніку».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 1 чэрвеня 1937 года ў Новай Зеландыі, у горадзе Уэлінгтан (Новы Паўднёвы Уэльс) у сям’і Джэймса і Лоры Мак-Калау. Маці Колін была родам з Новай Зеландыі, сярод яе продкаў былі выхадцы з племені маоры, карэннага насельніцтва Новай Зеландыі. Сям’я Мак-Калау часта пераязджала, асеўшы ў канчатковым выніку ў Сіднеі. Колін шмат чытала і малявала, і нават пісала вершы. Пад уплывам бацькоў Колін у якасці будучай прафесіі абрала медыцыну. Яна вучылася ва Універсітэце Сіднея, дзе абрала спецыялізацыяй нейрапсіхалогію. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў Каралеўскай бальніцы Паўночнага ўзбярэжжа. У 1963 году Колін Мак-Калау пераехала ў Лондан. З 1967 па 1976 г. Мак-Калау займаецца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю ў аддзяленні нейрабіялогіі Ельскай медыцынскай школы пры Ельскім універсітэце.
Колін Мак-Калау памерла ў бальніцы на востраве Норфалк (Аўстралія). Яна перанесла некалькі інфарктаў і апошнія гады была прыкавана да інваліднага вазка.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1974 годзе быў апублікаваны дэбютны раман Колін Мак-Калау «Цім», а праз тры гады у свет выйшлі знакамітыя «Птушкі ў цярноўніку» — кніга стала міжнародным бестселерам, была перакладзена больш чым на 20 моў і прынесла аўтару прызнанне і славу. У 1983-м яна была экранізавана. Апошні раман аўстралійскай пісьменніцы «Горкая радасць» датаваная 2013 годам. Усяго Колін Мак-Калау напісала больш за 25 кніг.
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- Цім (1974) — аб старой дзеўцы і разумова адсталым юнаку
- Птушкі ў цярноўніку (1977) — сага пра жыццё трох пакаленняў аўстралійцаў
- Непрыстойная страсць (1981) — аб ваенным шпіталі
- Сімвал веры трэцяга тысячагоддзя (1985) — фантастыка пра каханне і месіянства
- Лэдзі з Місалонгі (1987) — тры дамы ў маленькім аўстралійскім мястэчку
- Песня пра Трою (1998) — апавяданне аб аблозе Троі ад асобы каля дзясятка ўдзельнікаў легендарных падзей
- Шлях Моргана (2000) — гістарычны раман пра Рычарда Моргана — чалавека, які ўмеў ненавідзець і любіць
- Дакрананне (2003) — гісторыя шатландскага аўстралійца Аляксандра Кінроса, яго жонкі, палюбоўніцы і іх дзяцей
- Мілы анёл (2004) — малодшая дачка сыходзіць з дому і здымае кватэру ў раёне чырвоных ліхтароў Сіднея
- Незалежнасць міс Мэры Бэнэт (2008) — працяг самага славутага рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць»: версія лёсу і прыгод адной з сясцёр Бэнэт — рашучай суфражысткі Мэры
Біяграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- The Courage and the Will: The Life of Roden Cutler VC (1999) — біяграфія Родэна Катлера, кавалера найвышэйшай ваеннай ўзнагароды Вялікабрытаніі Крыжа Вікторыі, аўстралійскага дыпламата і самага доўгачасовага губернатара Новага Паўднёвага Уэльса.
«Уладары Рыма» (Рымская серыя)
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Pallardy R. Colleen McCullough // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б NNDB — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Колін Мак-Калау на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Аўстраліі
- Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Аўтары гістарычных раманаў
- Пісьменнікі Аўстраліі