Перайсці да зместу

Комі мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комі мова
Саманазва Коми кыв
Краіны
Агульная колькасць носьбітаў
  • 219 100 чал. (2010)[1]
Статус ёсць пагроза знікнення[d]
Класіфікацыя
Уральскія мовы
фіна-ўгорскія мовы
фіна-пермскія мовы
Пермскія мовы
комі мова
Пісьменнасць кірыліца, Old Permic alphabet[d] і Molodtsov alphabet[d]
Моўныя коды
ISO 639-1 kv
ISO 639-2 kom
ISO 639-3 kom
Atlas of the World’s Languages in Danger 373
Ethnologue kom
IETF kv
Glottolog komi1267
Вікіпедыя на гэтай мове

Комі-зыранская мова — адна з пермскіх моў (галіна фіна-ўгорскіх моў). Пашырана ў Рэспубліцы Комі, часткова на Кольскім паўвостраве, у Ямала-Ненецкай і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругах Расіі. Дыялекты: прысыктыўкарскі (аснова літаратурнай мовы), ніжневычагодскі, верхневычагодскі, сярэднесысольскі, верхнесысольскі, вымскі, лузкалецкі, іжамскі, пячорскі, удорскі. У адрозненне ад роднаснай ёй комі-пярмяцкай мовы, характэрна захаванне гука «л» ва ўсіх дыялектах, націск на першым складзе, клічная форма назоўнікаў на -öй. У марфалогіі — адзінае скланенне і спражэнне. У лексіцы шмат аднаскладовых слоў.

Да пачатку XX стагоддзя ў комі-зыран не было адзінай літаратурнай мовы (рэлігійная літаратура выдавалася на дыялектах). Літаратурная мова склалася пасля 1917 года. Старажытнае пісьменства створана місіянерам Стафанам Пермскім у 2-й палове XIV стагоддзя. У XVII стагоддзі выцеснена пісьменствам на аснове кірыліцы. З 1918 года выкарыстоўваецца рускі алфавіт, з 1920 года — са значна змененымі графемамі, з пачатку 1930-х — лацінка, з канца 1930-х гадоў — руская графіка з увядзеннем дадатковых літар «і», «ö».

  1. Ethnologue — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675