Конар Галагер
![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
6 лютага 2000[1] (25 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 182 см | |||
Пазіцыя | паўабаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Ко́нар Га́лагер (англ.: Conor Gallagher; нар. 6 лютага 2000) — англійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Галагер далучыўся да акадэміі «Чэлсі» ва ўзросце 8 гадоў[2]. У кастрычніку 2018 года склаў прафесійны кантракт з клубам. Не маючы гульнявой практыкі ў першай камандзе, Галагер у жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Чарлтан Атлетыка»[2]. Ужо ў першых сваіх шасці матчах паўабаронца забіў тры галы, а ў першы месяц быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Чэмпіёншыпу[3][4]. У студзені 2020 года ігрок быў адкліканы ў «Чэлсі», каб далучыцца таксама ў статусе арандаванага футбаліста да «Суонсі Сіці»[5]. Пазней Галагер прыгадваў, што час, які ён бавіў у «Суонсі», дазволіў яму працаваць больш творча, чым гэта было да таго[6].
17 верасня 2020 года Галагер падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Чэлсі» і зноў выправіўся ў арэнду ў клуб Прэм’ер-лігі «Вест Бромвіч Альбіён» на сезон 2020—2021 гадоў[7][8]. 28 лістапада паўабаронца пацэліў свой першы гол у элітным дывізіёне ў хатнім матчы супраць «Шэфілд Юнайтэда». Матч скончыўся з лікам 1:0[9]. Свой наступны сезон англічанін правёў у складзе «Крыстал Пэлас», дзе таксама як і ў папярэднім клубе быў іграком асноўнага складу. Улетку 2022 года вярнуўся ў «Чэлсі», дзе замацаваўся ў першай камандзе. 6 жніўня 2022 года спартсмен паклаў пачатак выступы ў кашулі лонданскага клуба ў Прэм’ер-лізе, згуляўшы ў матчы супраць «Эвертана»[10]. Перад сезонам 2023—2024 гадоў «Чэлсі» адхіліў прапанову «Вест Хэм Юнайтэда», а сам Галагер упершыню згуляў матч у якасці капітана каманды, рэгулярна апранаючы капітанскую повязь пры адсутнасці Рыса Джэймса і Бена Чылуэла[11].
У канцы сезона 2023—2024 гадоў з'явіліся чуткі, што Галагер можа пакінуць «Чэлсі»[12]. У ліпені 2024 года «Чэлсі» пачаў перамовы з іспанскім клубам «Атлетыкам» аб магчымым трансферы ігракі, а пазней прыняў прапанову аб трансферы[13][14]. Пасля таго, як яму сказалі, што ён не будзе рэгулярна выступаць у складзе новага трэнера «Чэлсі» Энца Марэскі, пазней футбаліст пагадзіўся на пераход[15][16]. 21 жніўня 2024 года мадрыдцы абвясцілі, што Галагер склаў з клубам пяцігадовы кантракт[17][18]. Паводле звестак The Guardian, ігрок каштаваў іспанцам у 34 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[19].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Праз сваё паходжанне, акрамя Англіі, Галагер меў мажлівасць абараняць гонар Шатландыі і Ірландыі. 14 лістапада 2021 года футбаліст атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Англіі[20]. На наступны дзень ён згуляў свой першы матч, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць зборнай Сан-Марына, які скончыўся з лікам 10:0[21]. 26 сакавіка 2022 года ўпершыню выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Швейцарыі. Англічане здолелі атрымаць перамогу з лікам 2:1, а Галагер зрабіў галавы пас на Лука Шоу[22].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Conor Gallagher // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б «Conor Gallagher: Charlton Athletic sign Chelsea midfielder on loan». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher: Chelsea youngster on 'idol' Frank Lampard and Charlton Athletic loan». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher wins EFL Young Player of the Month award for August». Charlton Athletic F.C.
- ↑ «Swansea City seal Conor Gallagher loan signing». Swansea City A.F.C.
- ↑ «Chelsea’s Conor Gallagher transfer decision explained». WalesOnline.
- ↑ «Gallagher signs new deal and completes Premier League loan». Chelsea F.C.
- ↑ «West Brom sign Chelsea’s Gallagher on loan». BBC Sport.
- ↑ «West Bromwich Albion 1–0 Sheffield United: Baggies move out of relegation zone with win». BBC Sport.
- ↑ «Chelsea opened the Premier League season with victory over Everton as Jorginho’s penalty decided a scrappy contest at Goodison Park». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher signs new Chelsea contract until 2026 with midfielder eyeing breakthrough season». Evening Standard.
- ↑ «Chelsea transfer news: Conor Gallagher, Trevoh Chalobah, Ian Maatsen & Armando Broja could leave for suitable offers». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher: Atletico Madrid hold talks with Chelsea over midfielder». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher: Chelsea accept Atletico Madrid’s offer midfielder». BBC Sport.
- ↑ «Chelsea transfer news: Conor Gallagher would not be starter under Enzo Maresca». BBC Sport.
- ↑ «Chelsea: Conor Gallagher agrees £33m Atletico Madrid move». BBC Sport.
- ↑ «Club Atlético de Madrid — Welcome, Conor Gallagher!». Club Atlético de Madrid.
- ↑ «Joao Felix joins Chelsea from Atletico Madrid as Conor Gallagher exits». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher joins Atlético Madrid as João Félix returns to Chelsea». The Guardian.
- ↑ «Gallagher called up as five miss out». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher makes senior England debut in San Marino romp». Crystal Palace F.C.
- ↑ «England 2-1 Switzerland: Player ratings as Conor Gallagher impresses and Harry Kane scores again at Wembley». Sky Sports.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Сурэі
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Англіі
- Ігракі зборнай Англіі па футболе
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Чарлтан Атлетык Лондан
- Ігракі ФК Суонсі Сіці
- Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
- Ігракі ФК Крыстал Пэлас