Конашскі раён
Конашскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 15 ліпеня 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Конашскі раён (руск.: Ко́ношский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Конаша.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на Конашскім узвышшы на паўднёвым захадзе Архангельскай вобласці. Плошча — 8459 км². Конашскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Мяжуе на захадзе з Каргапольскім раёнам, на поўначы з Няндамскім раёнам, на ўсходзе з Вельскім раёнам, на поўдні з Валагодскай вобласцю. На тэрыторыі раёна знаходзіцца больш за 40 рэк і рэчак, каля 70 азёр, вялікая колькасць невялікіх азёр рачнога паходжання. Самым вялікім з’яўляецца возера Святое плошчай 5 км², затым у парадку змяншэння азёры: Назараўскае, Сасновае, Вельскае. Па глыбіні першае месца займае возера Глыбокае (16 м).
Тэрыторыя раёна з’яўляецца водападзелам трох вялікіх рэк Паўночнай Дзвіны, Анегі і Кубены.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Bul_MO_2023.xlsx — 2023.