Конаўка
Выгляд
Конаўка (ад польск.: konew — збан, кубак[1]; толькі метал[2][3][4] або, радзей, дрэва[5][заўв 1]), таксама Кубак[6][3] (астатнія матэрыялы) — пасудзіна невялікага аб’ёму (каля 200 мл), якая мае форму паўсферы (з магчымымі варыяцыямі), да якой апцыянальна далучаная колцападобная «ручка» для трымання. Пасудзіна выкарыстоўваецца для непасрэднага піцця гарачых і халодных напояў. У некаторых культурах з кубкаў прынята таксама есці, у Японіі распаўсюджаны кубак бяз ручкі — піяла.
Кубкі бываюць:
- булёнавыя. Выкарыстоўваюцца для падачы булёнаў, супаў-пюрэ і заправачных супаў з дробна нарэзанымі прадуктамі. Ёмістасць — 350—400 см³. Вырабляюць іх з дзвюма (з процілеглых бакоў) ці з адной ручкамі.
- гарбатныя. Выкарыстоўваюцца для падачы гарбаты, кава з малаком або вяршкамі, кавы па-варшаўску, какавы, шакаладу. Ёмістасць — 200—250 см³.
- кававыя. Выкарыстоўваюцца для падачы кавы чорнай (ёмістасць — 75-100 см³) і кавы па-ўсходняму (ёмістасць — 50-70 см³).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У такім сэнсе слова ўжывалі, на прыклад У. Галубок і М. Гарэцкі, што можна пацвердзіць праз Беларускі N-корпус, але большасць словаўжыванняў паказвае на выраб з металу або падаецца без канкрэтыкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.400.
- ↑ У адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.296.
- ↑ а б АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т (бел.). — Мінск: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. — Т. 2 Г — К. — С. 710. — 765 с.
- ↑ К. Крапіва. Беларуска-рускі слоўнік (бел.) / Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — 4. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — ISBN 978-985-11-0613-0.
- ↑ Аляксандр Булыка. Беларуска-рускі слоўнік (бел.). — Мінск: Аверсэв, 2001. — ISBN 985-6389-79-8.
- ↑ У адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.306.