Конга (мова)
| Конга | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Kikongo |
| Краіны | Рэспубліка Конга, Ангола,Дэмакратычная Рэспубліка Конга |
| Рэгіёны | Цэнтральная Афрыка |
| Афіцыйны статус |
|
| Агульная колькасць носьбітаў | 8,5 млн (2012) |
| Статус | у бяспецы[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
|
Нігера-кангалезская макрасям'я
|
|
| Пісьменнасць | лацінка |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | кон 326 |
| ISO 639-1 | kg |
| ISO 639-2 | kon |
| ISO 639-3 | kon |
| WALS | kon |
| Ethnologue | kon |
| IETF | kg |
| Glottolog | core1256 |
Ко́нга (саманазва: Kikongo) — мова, распаўсюджаная на захадзе Цэнтральнай Афрыкі, пераважна ў Рэспубліцы Конга, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе. Належыць да моўнай групы банту.
Родная мова народа конга. У 2012 г. мова конга стала ўжывалася 6,5 млн носьбітаў, яшчэ 2 млн носьбітаў ёй карысталіся як другой мовай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мова конга сфарміравалася ў дзяржаве Каралеўства Конга. У XVI ст. партугальскія місіянеры пераклалі на яе катэхізіс. У 1645 г. была складзена першая граматыка. У 1648 г. надрукаваны слоўнік. Поўны пераклад Бібліі з’явіўся ў 1905 г.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Мова конга з’яўляецца тонавай. Падзяляецца на 9 буйных дыялектаў. Крэольскі дыялект кітуба з’яўляецца афіцыйнай мовай у Рэспубліцы Конга. У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ён ужываецца пад назвай конга і таксама мае афіцыйны характар.
У наш час існуе некалькі версій літаратурнай мовы, аднак усе версіі заснаваны на лацінцы.
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]| Конга | Беларуская мова |
|---|---|
| Inga (éé) | Так |
| Ve | Не |
| Yenge | Прывітанне |
| Nki kele zina na nge? | Як тваё імя? |
| Mono me katuka na Belarusi | Я з Беларусі |
| Matondo | Дзякуй |
| Ka diambu ko | Калі ласка |
| Mono ke bakisa ve | Не разумею |
| Lolula mono | Прабачце |
| Lungonia! | Мае віншаванні! |
| Yai kele inki ntalu? | Колькі гэта каштуе? |
| Lusadisu | Дапамажыце |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
