Конкурс песні Еўрабачанне 2021

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конкурс песні Еўрабачанне 2021
Дата
1-ы паўфінал 18 мая 2021
2-і паўфінал 20 мая 2021
Фінал 22 мая 2021
Правядзенне
Месца правядзення Нідэрланды Ротэрдам, Нідэрланды, Rotterdam Ahoy
Вядучы(я) Шанталь Янзен
Эдсілія Ромблі
Ян Сміт
Нікі дэ Ягер
Дырэктар Марцін Остэрдаль
Тэлеканал гаспадароў AVROTROS
Удзельнікі
Колькасць краін 39
Дэбют няма
Вяртанне Сцяг Балгарыі Балгарыя
Сцяг Украіны Украіна
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Арменіі Арменія
Сцяг Беларусі Беларусь (дысквал.)
Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Карта
frameless}}Партугалія на конкурсе песні ЕўрабачаннеІспанія на конкурсе песні ЕўрабачаннеІспанія на конкурсе песні ЕўрабачаннеФранцыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеВялікабрытанія на конкурсе песні ЕўрабачаннеІрландыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеІсландыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеБельгія на конкурсе песні ЕўрабачаннеНідрланды на конкурсе песні ЕўрабачаннеШвейцарыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеГерманія на конкурсе песні ЕўрабачаннеДанія на конкурсе песні ЕўрабачаннеМальта на конкурсе песні ЕўрабачаннеІталія на конкурсе песні ЕўрабачаннеНарвегія на конкурсе песні ЕўрабачаннеШвецыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеФінляндыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеЭстонія на конкурсе песні ЕўрабачаннеЛатвія на конкурсе песні ЕўрабачаннеЛітва на конкурсе песні ЕўрабачаннеСлавакія на конкурсе песні ЕўрабачаннеАўстрыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеСлавенія на конкурсе песні ЕўрабачаннеВенгрыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеХарватыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеБоснія і Герцагавіна на конкурсе песні ЕўрабачаннеЧарнагорыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеСербія на конкурсе песні ЕўрабачаннеАлбанія на конкурсе песні ЕўрабачаннеПаўночная Македонія на конкурсе песні ЕўрабачаннеГрэцыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеБалгарыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеРумынія на конкурсе песні ЕўрабачаннеМалдова на конкурсе песні ЕўрабачаннеУкраіна на конкурсе песні ЕўрабачаннеАўстралія на конкурсе песні ЕўрабачаннеБеларусь на конкурсе песні ЕўрабачаннеРасія на конкурсе песні ЕўрабачаннеГрузія на конкурсе песні ЕўрабачаннеАзербайджан на конкурсе песні ЕўрабачаннеТурцыя на конкурсе песні ЕўрабачаннеКіпр на конкурсе песні ЕўрабачаннеІзраіль на конкурсе песні ЕўрабачаннеАрменія на конкурсе песні ЕўрабачаннеМарока на конкурсе песні ЕўрабачаннеЛіхтэнштэйн на конкурсе песні ЕўрабачаннеАндора на конкурсе песні ЕўрабачаннеМанака на конкурсе песні ЕўрабачаннеПольшча на конкурсе песні ЕўрабачаннеЧэхія на конкурсе песні ЕўрабачаннеЛюксембург на конкурсе песні ЕўрабачаннеЛіван на конкурсе песні ЕўрабачаннеТуніс на конкурсе песні Еўрабачанне
frameless}}

     Краіны, выбралі ўдзельніка або песню      Краіны, якія пацвердзілі ўдзел      Краіны, якія ўдзельнічалі раней

Галасаванне
Сістэма галасавання 50 % тэлеглядачы + 50 % журы. Кожная краіна 2 разы дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням: асобна журы, і асобна тэлегладачы
Конкурс песні Еўрабачанне
2020 2022

Конкурс песні Еўрабачанне 2021 (англ.: Eurovision Song Contest 2021, фр.: Concours Eurovision de la chanson 2021, нідэрл.: Eurovisie Songfestival 2021) — 65-ы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў у Ротэрдаме (Нідэрланды), гэта стала магчыма пасля перамогі прадстаўніка краіны Дункана Лоўрэнса ў 2019 годзе. Фінал конкурсу адбыўся 22 мая 2021, пераможцам стаў італьянскі гурт «Måneskin» з песняй «Zitti e buoni».

Скандалы і інцыдэнты[правіць | правіць зыходнік]

Песня Кіпра[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выпуску песні «El Diablo» Элены Цагрыну, 26 лютага 2021 года царкоўныя арганізацыі Кіпра і Грэцыі заклікалі зняць песню з конкурсу з-за «д’ябальскага паслання» (назва песні з іспанскай мовы перакладаецца як «Д’ябал»). Вяшчальнік CyBC абараніў свой бок, і песня не будзе заменена.

Дыскваліфікацыя Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

9 сакавіка 2021 года для ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі была апублікаваная песня гурта «Галасы ЗМеста» «Я научу тебя», адабраная нацыянальным вяшчальнікам самастойна. Пасля гэтага ў сетцы з’явілася вялікая колькасць негатыўных водгукаў (на канале «Еўрабачання» ў YouTube відэаролік да песні набраў амаль у 10 разоў больш дызлайкаў, чым лайкаў, паставіўшы такім чынам своеасаблівы антырэкорд) і просьбаў аб дыскваліфікацыі Беларусі з конкурсу ў 2021 годзе, бо каментатары выявілі палітычны падтэкст у песні: насмешкі над акцыямі пратэсту, якія праходзяць у краіне са жніўня 2020 года, і падтрымку рэжыму Лукашэнкі.

11 сакавіка ЕВС адмовіўся дапускаць песню на конкурс і выдаліў відэаролік да яе з канала «Еўрабачання» на YouTube, бо змест песні «ставіць пад пытанне непалітычны характар конкурсу» і таму што грамадская рэакцыя на песню «можа падарваць рэпутацыю конкурсу». ЕВС запатрабаваў ад вяшчальніка Белтэлерадыёкампанія змяніць змест тэксту песні або выбраць новую. У выпадку адмовы краіна будзе дыскваліфікаваная з конкурсу.

ЕВС атрымаў і праслухаў два новых заявачных трэка ад гурта «Галасы 3Места» і пастанавіў, што новыя песні таксама парушаюць правілы, якія могуць сапсаваць рэпутацыю конкурсу.

26 сакавіка стала вядома, што Беларусь не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні-2021».

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

У фінале бралі ўдзел пераможцы паўфіналаў з Нарвегіі, Ізраіля, Расіі, Азербайджана, Мальты, Літвы, Кіпра, Швецыі, Бельгіі, Украіны, Албаніі, Сербіі, Балгарыі, Малдовы, Партугаліі, Ісландыі, Сан-Марына, Швейцарыі, Грэцыі і Фінляндыі. А таксама — прадстаўнікі краін, што стаялі ля вытокаў «Еўрабачання»: Італія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія і Іспанія. І Нідэрланды, дзе праходзіць конкурс.

У конкурсе перамог італьянскі гурт Måneskin з песняй «Zitti e buoni» («Ціхія і добрыя»). На другім месцы — Барбара Праві з Францыі з песняй Voilà. Трэцяе месца ў канкурсанта ад Швейцарыі Gjon’s Tears (сапраўднае імя — Г’ён Мухарэмай)[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]