Конкурс песні Еўрабачанне 2025
Конкурс песні Еўрабачанне 2025 | |
---|---|
«Сардэчна запрашаем дадому»[1][2] англ.: Welcome Home | |
Дата | |
1-ы паўфінал | 13 мая 2025 |
2-і паўфінал | 15 мая 2025 |
Фінал | 17 мая 2025 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Базель, Швейцарыя |
Удзельнікі | |
Галасаванне | |
Конкурс песні Еўрабачанне |
Конкурс песні Еўрабачанне-2025 (англ.: Eurovision Song Contest 2025; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2025; шведск.: Eurovisionsschlagerfestivalen 2025) — 69-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які адбыўся ў Базелі (Швейцарыя) пасля перамогі краіны на конкурсе песні «Еўрабачанне 2024» з песняй «The Code» гурта «Nemo». Конкурс, арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам і Швейцарскай вяшчальнай карпарацыяй (SRG SSR), прайшоў у Залі святога Якуба і складаўся з двух паўфіналаў 13 і 15 мая, а таксама фіналу 17 мая 2025 года. Вядучымі трох шоу былі Хэйзел Бругер і Сандра Студэр, а ў фінале да іх далучыўся Мішэль Ханзікер.
У конкурсе прынялі ўдзел вяшчальнікі з трыццаці сямі краін, гэта значыць столькі ж, колькі і ў двух папярэдніх конкурсах. Чарнагорыя павінна вярнуцца пасля двухгадовай адсутнасці, у той час як Малдова, якая першапачаткова планавала ўдзельнічаць, пазней адмовілася ад удзелу з-за эканамічных прычын і якасці свайго выканаўца.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 'United By Music' chosen as permanent Eurovision slogan . Eurovision.tv. European Broadcasting Union (EBU) (14 лістапада 2023). Праверана 14 November 2023.
- ↑ Meet your hosts for Basel 2025 (англ.). Eurovision.tv. EBU (20 студзеня 2025). Праверана 20 January 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Конкурс песні Еўрабачанне 2025