Перайсці да зместу

Конрад Эміль Блох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Конрад Блох)
Конрад Эміль Блох
ням.: Konrad Emil Bloch
Дата нараджэння 21 студзеня 1912(1912-01-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 2000(2000-10-15)[2][3][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, хімік
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Конрад Эміль Блох (ням.: Konrad Emil Bloch; 21 студзеня 1912(1912-01-21)[1][2][…], Ныса, Каралеўства Прусія[4]15 кастрычніка 2000(2000-10-15)[2][3][…], Лексінгтан, Масачусетс) — нямецка-амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША (1954). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1964, сумесна з Федорам Ліненам) «за адкрыцці, якія датычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот».

Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Мюнхене (1934), Калумбійскі ўніверсітэт (1938). З 1938 года працаваў у Калумбійскім, Чыкагскім, з 1954 прафесар у Гарвардскім універсітэтах.

Навуковыя працы па ізатопным аналізе клетачнага метабалізму, праблемах біясінтэзу і хімічнай будовы стэроідаў, парфірынаў, ферментаў. Вызначыў ролю халестэрыну ў абмене рэчываў у жывёл і асноўныя этапы яго біясінтэзу.

  1. а б Konrad Bloch BiographicalNobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
  2. а б в г Konrad Bloch // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Konrad Emil Bloch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123041813 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. NNDB — 2002.