Конрад Дудэн
| Конрад Дудэн | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 3 студзеня 1829[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 жніўня 1911[1][2] (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, пісьменнік |
| Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Конрад Аляксандр Фрыдрых Дудэн (ням.: Konrad Alexander Friedrich Duden, 3 студзеня 1829, Лакхаўзен, цяпер частка Везеля — 1 жніўня 1911, Зонэнберг, цяпер частка Вісбадэна) — нямецкі філолаг, складальнік знакамітага арфаграфічнага слоўніка нямецкай мовы.
Вывучаў гісторыю, германістыку і класічную філалогію ў Боне. Абараніўшы доктарскую дысертацыю аб Сафокле, першапачаткова адправіўся ў Геную, дзе атрымаў месца хатняга настаўніка. Працаваў настаўнікам, прарэктарам і дырэктарам ў шэрагу нямецкіх гімназій: у Зэсце (1859—1869), Шлайцы (1859—1876), Бад-Херсфельдзе (1876—1905). У 1861 годзе ажаніўся з Адэлінай Дудэн (у дзявоцтве Якаб). У 1905 годзе выйшаў на пенсію і пасяліўся ў Зонэнбергу.
Усё жыццё займаўся праблемамі уніфікацыі і стандартызацыі нямецкай арфаграфіі.
Зноскі
- ↑ а б Konrad Duden // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Konrad Duden // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 1 студзеня 2025.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118527754 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
| Конрад Дудэн на Вікісховішчы |