Конрад Мягі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Конрад Мягі
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні: Konrad Vilhelm Mägi
Дата нараджэння: 1 лістапада 1878(1878-11-01)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 жніўня 1925(1925-08-15)[1] (46 гадоў)
Месца смерці:
Паходжанне: эстонец
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж, партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Конрад Вільгельм Мягі (эст.: Konrad Vilhelm Mägi, 1 лістапада 1878, Тартумаа, Эстонія — 15 жніўня 1925, Тарту, Эстонія) — эстонскі мастак, майстар краявідаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Конрад нарадзіўся 1 лістапада 1878 года ля Тарту. Пачаў вучыцца ў Тарту на курсах малявання Таварыства нямецкіх рамеснікаў. У 1903 годзе паступіў у Цэнтральную вучылішча тэхнічнага малявання імя Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, але вымушаны быў перапыніць вучобу з-за ўдзелу ў рэвалюцыйных падзеях 1905 года. Лета 1906 года мастак правёў на Аландскіх астравах, маляўнічая прырода якіх натхніла яго на стварэнне пейзажаў.

У 1907 годзе Мягі пераехаў у Парыж, а ў перыяд з 1908 па 1910 гады мастак знаходзіўся ў Нарвегіі, адкуль зноў з'ехаў у сталіцу Францыі. У 1910 годзе ўпершыню пазнаёміў Эстонію са сваімі працамі, даслаўшы з Нарвегіі некалькі карцінаў, як «Нарвежскі пейзаж з хвояй», «Нарвежскі пейзаж» і іншыя.

У 1912 годзе вярнуўся на радзіму ў Эстонію. Лета 1913 і 1914 гадоў правёў на востраве Саарэмаа, дзе дарэчы намаляваў карціну «Марская капуста». Мягі быў адным з заснавальнікаў і натхняльнікаў Тартускага мастацкага таварыства «Палас» (эст.: Pallas), а затым — і мастацкай школы пад тым жа назвай.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Konrad Magi // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]