Конрад Якаб Тэмінк
| Конрад Якаб Тэмінк | |
|---|---|
| нідэрл.: Coenraad Jacob Temminck | |
| | |
| Дата нараджэння | 31 сакавіка 1778[1][2][…] |
| Месца нараджэння | Амстэрдам, Нідэрланды |
| Дата смерці | 30 студзеня 1858[1][2][…] (79 гадоў) |
| Месца смерці | Лісэ, Нідэрланды |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Jacob Temminck[d][3] |
| Маці | Alyda van Stamhorst[d][3] |
| Род дзейнасці | арнітолаг, заолаг, батанік, пісьменнік, навуковы калекцыянер, натураліст |
| Навуковая сфера | Заалогія |
| Месца працы | Музей прыродазнаўчай гісторыі (Лейдэн) |
| Вядомыя вучні | Hermann Schlegel[d] |
| Член у | |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|---|---|---|
|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Temminck». Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Temminck».
|
||
Конрад Якаб Тэмінк (нідэрл.: Coenraad Jacob Temminck; 31 сакавіка 1778 — 30 студзеня 1858) — галандскі заолаг.
Сын скарбніка Галандскай Ост-Індскай кампаніі, Тэмінк у 17-гадовым узросце пачаў працаваць у кампаніі ў Інданезіі, аднак хутка пераключыўся з прадпрымальніцтва на арніталагічныя даследаванні (таксама ўспадкаваўшы гэта захапленне ад свайго бацькі). У 1820 годзе ён стаў першым дырэктарам Музея прыродазнаўчай гісторыі ў Лейдэне і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці. Асноўныя працы Тэмінка — «Кіраўніцтва па арніталогіі, або сістэматычная табліца птушак, якіх можна назіраць у Еўропе» (фр.: Manuel d'ornithologie, ou Tableau systematique des oiseaux qui se trouvent en Europe; 1815) і «Усеагульная прыродазнаўчая гісторыя курыных і галубіных» (фр.: Histoire naturelle générale des Pigeons et des Gallinacées; 1813—1817), ён таксама ўнёс вялікі ўклад у «Жывёльны свет Японіі» Філіпа Франца фон Зібальда.
У гонар Тэмінка названа мноства жывёл, у тым ліку белахвосты пясочнік (Calidris temminckii), кошка Тэмінка (Catopuma temminckii), бульдогавы кажан Тэмінка (Molossops temminckii), стэпавы яшчар (Manis temminckii), Tragopan temminckii, грыфавая чарапаха (Macrochelys temminckii) і інш.
Зноскі
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1778 годзе
- Памерлі 30 студзеня
- Памерлі ў 1858 годзе
- Пахаваныя ў Лейдэне
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Заолагі Нідэрландаў
- Арнітолагі