Перайсці да зместу

Конрад фон Фейхтванген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конрад фон Фейхтванген
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1297 — 1303
Папярэднік Бурхард фон Швандэн
Пераемнік Готфрыд фон Гогенлоэ

Нараджэнне 1230[1]
Смерць 4 ліпеня 1296(1296-07-04)
Месца пахавання
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Конрад фон Фейхтванген (ням.: Konrad von Feuchtwangen, каля 1230, Франконія — 4 ліпеня 1296, Прага) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 12911296 гадах. З яго імем звязаны перанос сталіцы ордэна з Палесціны ў Еўропу.

Паходзіў з нямецкага рода. Аб часе ўступлення ў ордэн — не вядома. У 1279 г. на генеральным сходзе крыжакоў Тэўтонскага ордэна, атрымаў пасаду ландмайстра ў Прусіі, а таксама ландмайстра ў Лівоніі. Пасля прыбыў у Прусію, дзе прабыў да 1280 г. Затым адправіўся ў Германію, дзе прасіў звольніць яго з пасад, спасылаючыся на немагчымае адначасовае кіраванне дзвюма правінцыямі. Аднак быў пазбаўлены толькі ад улады ў Прусіі, застаючыся на чале лівонскай правінцыі, куды адправіўся тым жа годам. Пратрымаў функцыі кіраўніка да 1281 г., вярнуўся ў Германію. Патрапіў у блізкае акружэнне вялікага магістра Хартмана фон Гельдрунгена. У 1282 г. стаў комптурам правінцыі Франконія, а ў 1284 г. ландмайстрам Германіі. Гэта апошняя пасада, якую займаў да абрання вялікім магістрам.

Стаў трынаццатым вялікім магістрам, валадарыў у 1291—1297 гадах. У першым годзе яго панавання, мамлюкі занялі горад Акру, апошнюю крэпасць крыжакоў у Іерусалімскім каралеўстве. Між тым у горадзе знаходзілася галоўная рэзідэнцыя ордэну, Конрад фон Фейхтванген перанёс яе ў Венецыю. Апроч спробы затрымацца ў міжземнаморскім рэгіёне, аб чым сведчыць месца новай сталіцы, Конрад вялікую ўвагу надзяляў Прусіі і Лівоніі. Пад час вяртання з другога падарожжа ў Прусію, раптоўна памёр. Пахаваны ў Празе, дзе знаходзіўся ў час смерці.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118907786 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  • Maciej Dorna Bracia zakonu krzyżackiego w Prusach w latach 1228—1309, Wydawnictwo Poznańskie, Poznań 2004, str. 259—262.
  • Бокман Х. Немецкий орден: Двенадцать глав из его истории/Пер. с нем. В. И. Матузовой. — Москва: Ладомир, 2004. — 273 с. — ISBN 5-86218-450-3 (руск.)