Контрфорс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Апсіда касцёла ў Ішкалдзі з масіўнымі контрфорсамі

Контрфо́рс (фр.: contre-force «процідзейная сіла») — вертыкальны або звужаны ўверсе выступ сцяны (або рабро, сценка), які павялічвае ўстойлівасць нясучай канструкцыі тым, што процідзейнічае пераданым на сцяну нахілена скіраваным сілам (напрыклад, бакавога распору скляпення, ціску грунту на падпорныя сценкі і пад.).

У гатычнай архітэктуры контрфорcы часта выконвалі як вонкавыя апоры (слупы), на якія праз Аркбутаны перадаваліся гарызантальныя намаганні (распоры скляпення).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]