Корац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Корац
укр.: Корець
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Корецький замок(2009).jpg
Руіны замка князёў Астрожскіх
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
Насельніцтва
8446 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3651
Паштовы індэкс
34700—34704
Корац на карце Украіны ±
Корац (Украіна)
Корац
Корац (Ровенская вобласць)
Корац

Корац[1], таксама Корэць[2] (укр.: Корець) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Корчык. Адміністрацыйны цэнтр Корацкага раёна. Насельніцтва 8446 чал. (2001). Знаходзіцца за 63 км ад Роўна, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Наваград-Валынскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Корац (Корческ) у Валынскім княстве датуецца 1150 годам[1]. У XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага; уладанне князёў Астрожскіх, якія пабудавалі тут мураваны замак.

У XV ст. перайшоў да князёў Карэцкіх. У 1495 годзе вытрымаў аблогу крымскіх татараў.

У 1533 годзе у Корцы пабудавалі драўляны парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, адноўлены ў пач. XVII ст.. З 1565/66 гг. у Луцкім павеце Валынскім ваяводстве. З 1569 года згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.

У 16121619 гадах у Корцы жыў Лаўрэнцій Зізаній. У пачатку XVII ст. Самуэль і Караль Карэцкія заснавалі ў месце кляштар францысканцаў з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Станам на 1629 год у Корцы было 1124 дымы[3].

У 17541767 гг. у горадзе пабудаваны ўніяцкі Уваскрасенскі манастыр. У 17761781 гг. у Корцы працавала яўрэйская друкарня. У 1788 годзе ў горадзе пачаў працаваць фарфорава-фаянсавы завод; апроч таго, Юзаф Клеменс Чартарыйскі заснаваў суконную мануфактуру і майстэрню па вырабе кунтушовых паясоў. З 1791 года ў Гарынскім павеце.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1873 годзе адбылося адкрыццё аднайменнай чыгуначнай станцыі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ровенскім павеце Валынскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. З ліпеня 1941 па студзень 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Антонія
  • Былы кляштар францысканцаў (1620, цяпер праваслаўны манастыр Св. Тройцы)
  • Замак князёў Астрожскіх (XV—XVIII стагоддзі)
  • Касцёл Св. Антонія (1533)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Корац // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 280
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. 3,0 3,1 Корац // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 281
  4. Корец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  5. [1] Наші випускники

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]