Перайсці да зместу

Кора Рычардсан-Ходж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кора Рычардсан-Ходж
англ.: Cora Richardson-Hodge
3-і Прэм’ер-міністр Ангільі[d]
з 27 лютага 2025
Папярэднік Эліс Уэбстэр

Нараджэнне
Грамадзянства
Партыя


Кора Рычардсан-Ходж (англ.: Cora Richardson-Hodge; в. Сент-Томас, Амерыканскія Віргінскія астравы) — палітык Ангільі, прэм’ер-міністр Ангільі з 27 лютага 2025 года і член Палаты сходу ад акругі Сэндзі-Хіл з 2015 года. Яна з’яўляецца лідарам Аб’яднанага фронту Ангільі. Яна - першая жанчына на пасадзе прэм’ер-міністра Ангільі і адна з першых жанчын, абраных у Палату сходаў з 1984 года.

Нарадзілася на востраве Сент-Томас Амерыканскіх Віргінскіх астравоў, дзе атрымала пачатковую адукацыю ў сярэдняй школе Шарлота-Амаліі[en]. У 1995 годзе атрымала ступень бакалаўра навук у галіне навук аб навакольным асяроддзі ў Фларыдскім інстытуце тэхналогій[en], у 1999-м — ступень доктара права ў Каледжы права Універсітэта Стэтсана[en] і сертыфікат аб юрыдычнай адукацыі ў Юрыдычнай школе імя Юджына Дзюпюша[en].[1][2]

У 2000-х пераехала ў Ангілью. На ўсеагульных выбарах 2010 года Рычардсан-Ходж балатавалася ад Аб’яднанага фронту Ангільі (АФА), аднак не здолела прайсці ў Палату Сходаў. На наступных выбарах 2015 года яна была абраная ў парламен, і разам з Эвалі А. Брэдлі і Пальмавон Уэбстэр яна стала адной з першых жанчын, абраных з часоў Абены Лэйк-Ходж у 1984 годзе.[2]

Рычардсан-Ходж займала пасаду міністра ўнутраных спраў. Яна была намеснікам кіраўніка АФА, а 3 ліпеня 2020 года стала яго лідарам і лідаркай апазіцыі ў парламенце.[3] На ўсеагульных выбарах 2025 года Аб’яднаны фронт Ангільі атрымаў большасць месцаў у парламенце. 27 лютага 2025 года Рычардсан-Ходж прывялі да прысягі як першую жанчыну прэм’ер-міністра Ангільі.[4]

  1. Smith, Sheridan. Cora Richardson Hodge sworn in as Anguilla’s first female premier. The Anguillian Newspaper (27 лютага 2025). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022. Праверана 30 верасня 2025.
  2. а б Cora Richardson-Hodge. Caribbean Elections. Архівавана з першакрыніцы 17 May 2022.
  3. Former AUF Minister Now Opposition Leader. The Anguillian. 6 July 2020. Архівавана з арыгінала 17 June 2025.
  4. Bird, Rebecca (27 February 2025). Cora Richardson Hodge sworn in as Anguilla's first female premier. Anguilla Focus. Архівавана з арыгінала 17 June 2025.