Коркінскі раён
Коркінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Коркінскі раён (руск.: Ко́ркинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расіі.
У 2022 годзе Коркінскі муніцыпальны раён быў скасаваны, а ўсе гарадскія паселішчы, якія ўваходзілі ў яго склад, былі аб’яднаны ў Коркінскую муніцыпальную акругу.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Коркіна.
Коркінскі раён знаходзіцца за 35 кіламетраў на поўдзень ад Чалябінска, мяжуе з тэрыторыямі Капейскай гарадской акругі, Еткульскага і Сасноўскага раёнаў. Размешчаны недалёка ад аўтамагістралі Чалябінск — Магнітагорск, паблізу чыгункі Чалябінск — Троіцк.
У 1931 годзе ў Чалябінскім басейне адкрыта адно з самых багатых па запасах вугалю Коркінскае каменнавугальнае радовішча. З 1932 года Коркіна — рабочы пасёлак. 2 кастрычніка 1942 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР рабочы пасёлак Коркіна Еткульскага раёна пераўтвораны ў горад абласнога падпарадкавання.
У 2005—2022 гадах — Коркінскі муніцыпальны раён.