Корнская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Корнская мова
Саманазва: Kernowek
Краіны: Вялікабрытанія
Рэгіёны: Корнуал
Арганізацыя, якая рэгулюе: Cornish Language Partnership
Агульная колькасць носьбітаў: 3500
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Кельцкая галіна
Брыцкая група
Пісьменнасць: лацініца
Моўныя коды
ISO 639-1: kw
ISO 639-2: cor
ISO 639-3: cor
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Ко́рнская мо́ва (корнск.: Kernowek) адносіцца да брыцкай падгаліны кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і разам з валійскай, брэтонскай і вымерлай кумбрыйскай мовай

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя корнскай мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэорхэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасля заваявання Корнуала саксамі ў першай палове 10 стагоддзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават ў 16 стагоддзі шмат хто з іх не ведаў англійскай.

Адносна таго, ці была корнская мова мёртвай, існуе два меркаванні. Некаторыя даследчыкі сцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў 18 стагоддзя, і адраджалася наноў ужо з мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі аж да моўнага адраджэння 20 стагоддзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла перыяд крайняга заняпаду.

Напачатку 20 стагоддзя ў корнцах прачынаецца цікавасць да ўласнай мовы і культуры, пачынаецца моўнае адраджэнне. На дадзены момант корнскай мовай у той ці іншай ступені валодаюць каля 3500 чалавек.

Алфавіт і правапіс[правіць | правіць зыходнік]

Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага алфавіту: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.

Арфаграфія фаналагічная.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Pennfolen корнскай