Корынскі кляштар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Корынскі кляштар
17-05-23-Fotoflug Barnim-a RR70931.jpg

Корынскі кляштар (ням.: Kloster Chorin) — былое цыстэрцыянскае абацтва паблізу мястэчка Корын за 6 км на поўнач ад Эберсвальдэ ў Барніме федэральнай зямлі Брандэнбург.

Кляштар заснаваны ў 1258 годзе брандэнбургскімі маркграфамі пад назвай Марыензэе. Абацтва знаходзілася на мяжы ўладанняў Асканіяў і зямель палабскіх славян. Секулярызаваны ў 1542 годзе.

Яскравы ўзор цаглянай готыкі, помнік архітэктуры і месца правядзення культурных мерапрыемстваў, у прыватнасці, штогадовага фестывалю «Корынскае музычнае лета», які праводзіцца з 1964 года.

Паводле адной з версій, назва Корын мае славянскае паходжанне і роднасная слову «хворы».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]