Косава (геаграфічны рэгіён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Косава

Ко́сава — геаграфічны рэгіён на Балканскім паўвостраве, спрэчная тэрыторыя на Балканах на поўдні Еўропы. Рэспубліка Косава аднабакова абвясціла незалежнасць ад Сербіі 17 лютага 2008. На 11 лютага 2014 прызнана 108 краінамі-членамі ААН. Сербія адмаўляецца прызнаць незалежнасць Косава і лічыць тэрыторыю сваёй аўтаноміяй.

Найбуйнейшы горад — Прышціна (каля 200 000 жыхароў), другі — Прызран (180 000). Плошча Косава — 10 887 км², колькасць насельніцтва пры першым перапісе склала 1,73 млн, што менш чаканага. Сербская меншасць адмаўляецца ўдзельнічаць у перапісе. Шчыльнасць насельніцтва каля 200 чал/км², што для Еўропы даволі шмат. Найбуйнейшая этнічная група — албанцы. Паводле даных Сусветнага банка ад 2001, яны складаюць 88 %. Шмат косаўскіх албанцаў пражывае за мяжой — каля 700 000—850 000. Найбуйнейшая меншасць — сербы (7 %). Астатнія — туркі, баснійцы і цыгане.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя рэгіёна, які ў наш час прынята называць Косавам, уяўляе сабой амаль роўнабаковы паралелаграм, падзелены на дзве раўніны-гістарычных рэгіёна — з захаду Мятохія, уздоўж ракі Белі Дрым, з усходу — Косава, якое ў наш час прынята называць Косавым Полем — уздоўж ракі Сітніцы, якая цячэ з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход па пагорыстым узвышшы. Плошча тэрыторыі складае 10 887 км², насельніцтва — каля 2,2 мільёнаў чалавек. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — каля 550 метраў. Клімат — кантынентальны з цёплым летам і халоднай снежнай зімой. Галоўным чынам Косава пакрыта горамі, самы высокі пункт знаходзіцца на гары Дзеравіца (2556 м). Край Косава і Мятохія не мае выхаду да мора, але па яго тэрыторыі працякаюць некалькі буйных рэк: Белы Дрын, Сітніца, Паўднёвая Морава і Ібар. Найбуйнейшыя азёры — Газівода, Раданіч, Батлава і Бадавац.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]