Космас (мова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Космас, мова)

Комас (Cosmos) — праект штучнай мовы Яўгена Лаўды. З’яўляецца спрошчанай лацінскай мовай. Лацінскія словы бяруцца ў іх нязменнай форме, назоўнага склона, адзіночнага ці множнага ліка: via, divitiae, castra і г. д. Граматычныя адносіны адлюстроўваюццца пры дапамозе артыкля. Для адзіночнага ліка:

  • ta — назоўны склон
  • tio — родны склон
  • te — давальны склон
  • tan — вінавальны склон

Прыклады: ta mensa — стол, tio mensa — стала, te mensa — сталу, tan mensa — стол. У множным ліку дабаўляецца s: tas mensa, tios mensa і г. д. Спражэнне падобнае да індаеўрапейскага; цяперашні час: amómi — кахаю, amósi — кахаеш, amóti кахаць, множны лік: amòmis, amòsis, amòtis мінулы час: amumi, amusi, amuti, amumis, amusis, amutis; будучы час amami и г. д. Такім чынам, граматыка космаса вылучаецца немудрагелістасцю і нагляднасцю, але яго гукавая сістэма мала годная для ўсеагульнага ўжывання. Так, Лаўда адрознівае ä ад е (асаблівасць зразумелая толькі немцу), уводзіць малараспаўсюджаныя галосныя ö, ü і дыфтонгі ae, oe, au, eu, ai, ui і г. д. Але ў адрозненні некаторых іншых аўтараў штучных моў, Лаўда адрозніваецца ў лепшы бок наяўнасцю філалагічнай адукацыі.